14 лiстапада 2024, Чацвер, 18:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Імпартныя піва і цыгарэты становяцца дэфіцытам

19

У Гародні з продажу зніклі некаторыя віды імпартных піва і цыгарэтаў.

Першапачаткова дэфіцыт быў толькі ў дзяржаўных крамах, аднак цяпер закрануў усіх гандляроў.

Украінскае піва, цыгарэты WINSTON і САMEL набыць у Гародні практычна немагчыма. Гандляры звязваюць дэфіцыт з адсутнасцю тавараў на складах. Адміністрацыя гандлёвага цэнтра «Лімож» лічыць, што дэфіцыт звязаны з карэктоўкай коштаў і прагназуе іх значнае падвышэнне, перадае «Радыё Рацыя».

У сувязі з нечакана ўзніклым дэфіцытам упраўленне гандлю Гарадзенскага гарвыканкама прапаноўвае жыхарам толькі адно - купляць беларускае.

Дэфіцыт цыгарэтаў назіраецца і ў Менску. Нават гатэлі, якія належаць Упраўленню справамі прэзідэнта, дзе, здавалася б, перад гасцямі беларускай сталіцы дэфіцытаў дэманстраваць не павінны (маюцца на ўвазе гатэлі «Менск» і «Кастрычніцкая»), як пераканаўся карэспандэнт «Беларускага партызана», закрануў дэфіцыт імпартных цыгарэтаў.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках