15 лiстапада 2024, Пятніца, 5:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Няўжо Зельцэра вызваляць?

6

Па запыце беларускага боку прадстаўнік Дзярждэпартамента ЗША падаў інфармацыю аб прэцэдэнтах выдачы амерыканскіх грамадзянаў на гуманітарных падставах.

Інфармацыя была пададзеная падчас паўтарагадзіннай сустрэчы ў МЗС Беларусі ўвечары 22 студзеня, паведаміў БелаПАН адвакат асуджанага ў Беларусі да зняволення амерыканскага грамадзяніна Эмануіла Зельцэра Дзмітры Гарачка.

Паводле яго словаў, амерыканскі бок ацэньвае сустрэчу як прадуктыўную.

Нагадаем, прадстаўнік Дзярждэпартамента ЗША прыляцеў у Менск 22 студзеня з тым, каб абмеркаваць з беларускімі ўладамі пытанні, звязаныя са знаходжаннем у краіне Эмануіла Зельцэра.

Э.Зельцэр быў арыштаваны 12 сакавіка 2008 года разам са сваёй сакратаркай, грамадзянкай Расеі Уладленай Функ. 11 жніўня Менскі гарадскі суд прысудзіў яго да трох гадоў пазбаўлення волі за выкарыстанне загадзя ілжывых дакументаў і замах на камерцыйны шпіянаж. 31 кастрычніка Вярхоўны суд Беларусі пакінуў прысуд у сіле. Усе судовыя працэсы праходзілі ў закрытым рэжыме.

ЗША неаднаразова заклікалі беларускія ўлады вызваліць Э.Зельцэра з меркаванняў гуманнасці, паколькі ў зняволенні яго стан здароўя сур'ёзна пагоршыўся.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках