14 лiстапада 2024, Чацвер, 6:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Актывісты «Еўрапейскай Беларусі» змагаюцца за касцёл святога Язэпа (Фота)

12

Актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» правялі ў Менску акцыю з патрабаваннем вярнуць вернікам храм святога Язэпа.

21 студзеня ўвечары актывісты «Еўрапейскай Беларусі» вывесілі каля касцёла плакат даўжынёй у некалькі метраў са словамі «Вярніце храм».

Акцыі ў абарону касцёла святога Язэпа праходзяць з таго часу, як стала вядома аб планах Менгарвыканкама перадаць будынкі святыні інвестарам для іх прыстасавання пад гасцінічны комплекс і аб'екты гандлёва-бытавога прызначэння.

Кляштар быў канфіскаваны ў 1864 годзе ўладамі Расейскай імперыі пасля задушэння нацыянальна-вызвольнага паўстання супраць расейскага царызму пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага. На працягу наступных 144 гадоў дзяржава бясплатна карысталася комплексам, пабудаваным на сродкі вернікаў. З кляштара выселеныя службы вайсковай камендатуры і пракуратуры. Аднак у будынку касцёла дагэтуль размяшчаюцца Беларускі дзяржаўны архіў навукова-тэхнічнай дакументацыі і Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва. З 19 сакавіка 2005 года ля будынка касцёла праводзяцца штодзённыя вечаровыя малітвы за вяртанне святыні вернікам.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках