15 лiстапада 2024, Пятніца, 1:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка едзе да Мядзведзева ў Маскву

6

Паседжанне Вышэйшага Дзяржсавета «саюзнай дзяржавы» адбудзецца ў Маскве 3 лютага 2009 года.

Аб гэтым заявіў у пятніцу на прэс-канферэнцыі ў Менску віцэ-прэм'ер урада Беларусі Андрэй Кабякоў, паведаміў «Інтэрфакс».

Па ягогных словах, напярэдадні - 30 студзеня - у Маскве пройдзе паседжанне «саюзнага Саўміна», галоўнай тэмай якога стане пытанне выпрацоўкі сумесных дзеянняў па пераадоленні крызісу ў эканоміках дзвюх краін, 28 студзеня ў Менску пройдзе паседжанне сумеснай калегіі Мінэканомікі Беларусі і Мінэканамразвіцця Расеі, дзе плануецца падпісаць план сумесных дзеянняў па паляпшэнні аплатнага балансу і пашырэнні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.

Нагадаем, нядаўна амбасадар Беларусі ва Ўкраіне Валянцін Вялічка заявіў, што на сустрэчы Аляксандра Лукашэнка і Дзмітрыя Мядведзева ў лютым у Маскве будзе вызначаны новы кошт на пастаўкі расейскага газу ў Беларусь.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках