16 лiстапада 2024, Субота, 5:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністар юстыцыі: «Доказаў віны судзьдзяў Паўлючук і Есьман ня знойдзена»

17

Міністар юстыцыі Віктар Галаванаў заявіў, што да судзьдзяў Валерыя Есьмана і Тацьцяны Паўлючук пакуль ня знойдзена дастаткова доказаў, каб іх звольніць, і яны проста «шчыра памыляліся».

Аб гэтым ён паведаміў, адказваючы на пытаньні журналістаў у Нацыянальным прэсавым цэнтры.

Міністар юстыцыі ўзгадаў толькі адзін выпадак пакараньня судзьдзяў, адвакатаў і натарыюсаў за парушэньні законаў ці ведамасных інструкцыяў: калі ў адваката адабралі ліцэнзію пасьля выстаўленьня яму абвінавачаньня ў атрыманьні хабару, паведамляе «Радыё Свабода».

Што тычыцца абвінавачаньня ў датычнасьці да карупцыі, па якому была звольненая намесьнік старшыні Цэнтральнага суду Менску Алена Ільіна, то гэты прыклад давялося ўзгадваць журналістам. А судзьдзі Валерый Есьман і Тацьцяна Паўлючук, звальненьня якіх таксама запатрабаваў на антыкарупцыйнай нарадзе летась у лістападзе Аляксандар Лукашэнка, па то па іх вядзецца праверка, і, мяркуе Віктар Галаванаў, яны нібыта проста «шчыра памыляліся».

«Сапраўды, судзьдзя Ільіна была звольненая за тое, што неналежным чынам ажыцьцяўляла правасудзьдзе ў адной з грамадзянскіх спраў. Гэта агучыў Аляксандар Лукашэнка, яна зараз звольненая. Аляксандар Лукашэнка агучыў яшчэ два прозьвішчы. Таксама судзьдзі з гэтага суду. Зараз па іх вядзецца праверка. Паводле закону, калі няма намеру на вынясеньне незаконнага прысуду, судзьдзю нельга прыцягнуць да адказнасьці. У гэтым выпадку ён проста шчыра памыляўся. Вось што да гэтых дваіх судзьдзяў, пакуль ня знойдзена дастаткова доказаў, каб іх звольніць. Але праверка па гэтых пытаньнях яшчэ вядзецца», - кажа міністар юстыцыі.

Нагадаем, Аляксандар Лукашэнка заявіў, што судзьдзі з Цэнтральнага суду Менску дапамагалі былому пракурору Менскай вобласьці Міхаілу Сьнегіру ў ягоных нібыта незаконных справах, зьвязаных з набыцьцём элітнай кватэры ў цэнтры Менску.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках