14 лiстапада 2024, Чацвер, 5:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зімоўскі прапаноўвае «адгадаць» кошт на расейскі газ для Беларусі

24

Кіраўнік БТ Аляксандр Зімоўскі ў сваім блогу абвесціў «адкрыты конкурс для цікаўных» – для тых, хто рызыкне прадказаць кошт расейскага газу для Беларусі.

Для гэтага ён прапаноўвае выкарыстаць формулу, прыведзеную ў тэксце кантракту, падпісанага тыдзень таму ўдзельнікамі расейска-украінскіх газавых перамоваў, піша «Ежедневник».

«Грамадзянін (грамадзянка) Рэспублікі Беларусь, які вызначыць па згаданай формуле кошт газу для Рэспублікі Беларусь на 2009 год з дакладнасцю да другога знака пасля коскі, а таксама кошт транзіту газу па тэрыторыі Беларусі на 2009 год з дакладнасцю да другога знака пасля коскі, атрымае ад Белтэлерадыёкампаніі бясплатную падпіску на Oilgram Price Report на 2010 год», – заявіў А.Зімоўскі.

Прыемна, што Зімоўскі выяўляе веру ў інтэлект беларусаў, мяркуючы, што яны здольныя аналітычна думаць, рабіць складаныя разлікі, маюць патрэбу ў падпісцы на спецыялізаваны бюлетэнь, прысвечаны нафце і нафтапрадуктам, а галоўнае – здольныя самастойна задумвацца пра такія сур'ёзныя пытанні. Чаму толькі пры праглядзе перадачаў, зробленых даручанай яму кампаніяй, ствараецца ўражанне, што менавіта гэтыя якасці ў іх спрабуюць выкараніць?

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках