15 лiстапада 2024, Пятніца, 8:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вывешванне нацыянальнага сцяга прыраўнялі да хуліганства

8

Актывістка «Еўрапейскай Беларусі» аштрафаваная за вывешванне нацыянальнага сцяга на Кастрычніцкай плошчы Менска.

30 снежня дзяўчыну затрымалі за тое, што яна павесіла нацыянальны сцяг на навагоднюю елку на Кастрычніцкай плошчы Менска. Супрацоўнікі АМАПа традыцыйна абвінавацілі яе ў нецэнзурнай лаянцы ў грамадскім месцы. Ноч дзяўчына правяла ў камеры РУУС Цэнтральнага раёна. У дачыненні да актывісткі быў складзены пратакол па артыкуле 17.1 КОАП («Дробнае хуліганства»). На наступны дзень пачаўся суд, але з-за таго, што на яго не з'явіліся сведкі-амапаўцы, якія затрымлівалі Марту, працэс перанеслі на 13 студзеня, паведамляе сайт кампаніі «Еўрапейская Беларусь».

Наступнае судовае паседжанне прайшло без удзелу Маісеенкі. Як стала вядома 26 студзеня, суддзя Таццяна Паўлючук прыняла рашэнне аштрафаваць дзяўчыну на 175000 беларускіх рублёў.

«Рашэнне суду - яшчэ адно пацверджанне таго, што за размовамі пра лібералізацыю нічога не стаіць. Па адвольным абвінавачванні я амаль суткі правяла за кратамі, а потым яшчэ аштрафаваная. Актывістаў апазіцыі па-ранейшаму абвінавачваюць у тым, чаго яны не здзяйснялі, затрымліваюць, штрафуюць, выключаюць з вну. Разганяюцца мірныя акцыі апазіцыі. Рэпрэсіі як былі, так і ёсць, толькі нязначна змяніліся іх формы», - пракаментавала рашэнне суда Марта Маісеенка.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках