15 лiстапада 2024, Пятніца, 4:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады адмаўляюць у распаўсюдзе незалежным выданням

2

«Гроднааблсаюздрук» ня змог уцямна растлумачыць прычыны адмовы распаўсюджваць «Газету Слонімскую» і «Новы час» праз свае шапікі.

Сябра Рады руху «За Свабоду» Алесь Зарэмбюк атрымаў адказ на свой ліст ад 13 студзеня да кіраўніцтва «Гроднаабдсаюздруку» наконт таго, чаму «Газета Слонімская» і «Новы час» не распаўсюджваюцца праз дзяржаўную сістэму распаўсюду друкаваных выданняў, піша старонка milinkevich.org.

Дырэктар «Гроднааблсаюздруку» Тадэвуш Валчкевіч ў сваім адказе паведаміў, што ня мае дамовы на распаўсюд названых выданняў, а рашэнне пра тое, складаць з рэдакцыямі гэтых газет дамову ці не, − прэрагатыва УП «Гроднааблсаюздрук».

Фактычна чыноўнік адмовіўся назваць прычыны, па якіх дзяржаўны манапаліст па продажу друкаванай перыёдыкі не супрацоўнічае з незалежнымі газетамі, і даў зразумець, што гэта не справа чытачоў. Дырэктар «Гроднааблсаюздруку» таксама параіў пашукаць названыя газеты ў сістэме «Белпошты» (як вядома, ў тамтэйшых каталогах іх дагэтуль няма), а таксама ў прыватных распаўсюднікаў.

«На гэтым прыкладзе яскрава бачна, што ўяўляе сабой абвешчаная ў краіне «лібералізацыя». Чыноўнікі здольныя пайсці насустрач грамадству роўна настолькі, наколькі ім будзе дадзена каманда «зверху». Пакуль жа такое рашэнне прынятае толькі наконт «Народнай Волі» і «Нашай Нівы». Але гэтага мала. Лібералізацыя павінна быць унутры самой сістэмы. Пакуль гэтага няма», − каментуе сітуацыю Алесь Зарэмбюк.

Нагадаем, увосень улады на жорсткіх эканамічных і юрыдычных ўмовах дазволілі вярнуцца ў дзяржаўны распаўсюд толькі незалежным газетам «Наша Ніва» і «Народная воля».

Застаецца абмежаваным распаўсюд выданняў «Новы час», «СНплюс. Свободные новости плюс» (падпіска), «Товарищ», «Витебский курьер-М», «Вольнае Глыбокае», «Газета Слонімская», «Ганцавіцкі час», «Intex-press» (Баранавічы), «Газета для вас», «Бабруйскі кур’ер».

З пачатку новага года пазбаўленая магчымасці друкавацца, а таксама распаўсюджвацца праз уласную гандлёвую сетку недзяржаўная грамадска-палітычная газета «Борисовские новости».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках