15 лiстапада 2024, Пятніца, 17:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Курс куплі даляра ў банках Менска дасягнуў 2 710 рублёў

17

Максімальны курс куплі даляра ЗША у абменных пунктах банкаў Менска дасягнуў сёння 2710 рублёў супраць 2708 рублёў напярэдадні.

Мінімальны продаж даляра ў параўнанні з ўчорашнім днём павялічыўся на 9 рублёў і склаў 2709 рублёў. Пры гэтым максімальны курс продажу даляра склаў 2760 рублёў супраць 2757 напярэдадні, перадае АФН.

Найбольш выгодны курс куплі даляра ЗША – 2710 рублёў выставіў Белінвестбанк, еўра – 3540 рублёў – Белінвестбанк і Беларусбанк. Па максімальным курсе расейскі рубель – 79 рублёў купляе Банк Масква-Менск.

Мінімальны продаж даляра ЗША – 2709 рублёў выставілі Белрасбанк і Трастбанк. Па мінімальным курсе еўра – 3580 рублёў прадаюць Беларускі Індустрыяльны Банк, Менскі Транзітны Банк і Трастбанк, расейскі рубель – 79,5 рубля – Беларускі Індустрыяльны Банк.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках