24 снежня 2024, aўторак, 21:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Моладзевы Саюз «Наша Україна» пратэстуе супраць незаконных прызываў у войска беларускіх апазыцыянераў (Фота)

6

Моладзевы Саюз «Наша Україна» правеў пікет ля амбасады Беларусі ў Кіеве з патрабаваньнем спыніць палітычныя рэпрэсіі у дачыненьні да грамадзкіх актывістаў у Беларусі.

Нагодаю для пратэсту стаў незаконны прызыў у войска лідэра «Моладзі БНФ» Франака Вячоркі.

Акцыю-пратэст пракамэнтаваў актывіст Моладзевага Саюза Юры Міндзюк: «Франак Вячорка быў прызнаны непрыдатным да службы ў войску з-за праблемаў са здароўем. Нягледзячы на гэта, рэжым Лукашэнкі хоча ўсялікімі сіламі пазбавіцца ад маладых незалежных палітыкаў, якія займаюцца грамадзкаю дзейнасьцю. Так былі тэрмінова прызваныя на службу актывіст БНФ з Гомеля Зьміцер Жалезьнічэнка, Віталь Каратыш, былы лідэр Моладзі БНФ Алесь Каліта. Пры гэтым былі задзейнічаны беларускія спэцслужбы, якія затрымлівалі актывістаў, дастаўлялі іх у ваенкаматы і вайсковыя шпіталі, дзе ім адразу перапісвалі ці зьмянялі папярэднія мэдычныя дыягназы».

Свае патрабаваньні актывісты Моладзевага Саюза «Наша Україна» перадалі праз беларускую амбасаду Аляксандру Лукашэнка.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках