15 лiстапада 2024, Пятніца, 19:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Моладзь БНФ»: Фальсыфікуючы дыягназы, лекары парушылі клятву Гіпакрата

28 студзеня Рада «Моладзі БНФ» зрабіла заяву супраць незаконнай і гвалтоўнай адпраўкі ў войска старшыні арганізацыі Франака Вячоркі.

Фальсыфікуючы дыягназы, лекары парушылі клятву Гіпакрата, гаворыцца ў заяве.

«Нагадваем пра скасаваньне адтэрміноўкі, якую Франак Вячорка меў да сакавіка з-за апэрацыі на вачах. Старшыню «Моладзі БНФ» гвалтоўна даставілі ў Цэнтральны вайсковы шпіталь, дзе былі зфальсікаваныя дыягназы. Фальсыфікацыя дыягназаў – гэта парушэньне клятвы Гіпакрата, якую давалі дактары. Абследаваньне праводзілася пад ціскам спэцслужбаў, што стала відавочным пасьля зьбіцьця Франака ў палаце шпіталя на вачох у іншых пацыентаў і дастаўцы ў ваенкамат людзьмі ў цывільным ды міліцыяй», - піша «Моладзь БНФ».

Франак Вячорка падаў скаргу на супрацьзаконныя дзеяньні й фальсыфікацыі дыягназаў. Разглядаючы скаргу без удзелу заяўніка Франака і ягонага адваката й выносячы пастанову аб прыдатнасьці дэмакратычнага актывіста да служы ў войску, суд парушыў працэдуру, працягваюць моладзевыя актывісты.

Гвалтоўнае затрыманьне й дастаўка ў вайсковую частку парушае ўсе правы Франака Вячоркі і беларускія законы.

«28 студзеня Франака Вячорку гвалтоўна затрымалі на вуліцы й даставілі ў вайсковую частку ў Баранавічах. Такім чынам, парушыўшы ўсе магчымыя правы Франака і законы Рэспублікі Беларусь, старшыню нашай арганізацыі ўлада ізалявала ад грамадзкай дзейнасці на 1,5 гады», - робяць выснову заяўнікі.

«Мы патрабуем ад уладаў даць яму магчымасьць абскардзіць пастанову суда Савецкага раёну Менску ў Менскім гарадзкім судзе ў дзесяцідзённы тэрмін і прайсьці незалежнае медычынае абсьледаваньне.

«Моладзь БНФ» заяўляе, што затрыманьне на вуліцы палітычнага апанэнта зьяўляецца прамым доказам парушэньня правоў чалавека, расправай над вольнадумствам. Гэта чарговы акт рэпрэсій супраць «Моладзі БНФ». Такім чынам улады незаконна адправілі экс-старшыню «Моладзі БНФ» Алеся Каліту, студэнта-выдатніка Зьмітра Жалезьнічэнку, старшыню Смаргонскай суполкі Моладзі БНФ Зьмітра Бялева.

Мы заклікаем усе міжнародныя структуры і грамадзкія арганізацыі падтрымаць Франака Вячорку і выказаць пратэст супраць палітычнага прызыву. Заяўляем аб пачатку кампаніі «Не» палітычнаму прызыву!», «Свабоду Франаку Вячорку!», - пішацца ў заяве.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках