12 лiстапада 2024, aўторак, 23:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бабруйская пракуратура: Дактыласкапія - грамадзянскі абавязак журналіста

9

Галоўны рэдактар недзяржаўнай газеты «Бобруйский курьер» Анатоль Санаценка атрымаў з пракуратуры Ленінскага раёна Бабруйска ліст на сваю скаргу.

Як паведамляе прэс-служба БАЖ, у лісце за подпісам раённага пракурора А.М. Каберніка гаворыцца літаральна наступнае:

«Дактыласкапіраванне праводзіцца ў добраахвотным парадку з мэтай садзейнічання органам расследавання ў раскрыцці злачынства, з'яўляецца грамадзянскім абавязкам, які вы выканаць адмовіліся, аднак ніякіх захадаў пераследу і спагнання ў гэтым выпадку дзеючым заканадаўствам не прадугледжана».

Нагадаем, 12–13 лістапада 2008 г. супрацоўнікі бабруйскага ізалятару часовага ўтрымання «настойліва запрашалі» рэдактара недзяржаўнай газеты здаць адбіткі пальцаў. Дзеля гэтага міліцыянты нават наведаліся да журналіста ўвечары дахаты.

Скаргу на гэтакія дзеянні супрацоўнікаў міліцыі на імя раённага пракурора А. Санаценка накіраваў 14 лістапада 2008 г. Не дачакаўшыся адказу з Бабруйскай пракуратуры ў вызначаны законам тэрмін, рэдактар газеты звярнуўся да пракурора Магілёўскі вобласці са скаргай на парушэнні заканадаўства аб зваротах грамадзян. Гэты ліст быў перасланы з Магілёва ў Бабруйск. І толькі пасля гэтага бабруйская пракуратура ўступіла ў перапіску. Такім чынам, А. Санаценка атрымаў адказ на свой зварот больш чым праз два месяцы.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках