24 снежня 2024, aўторак, 6:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праваабаронцы: Міліцыя не мела права арыштоўваць Хведарука за акцыю, якая прайшла 9 месяцаў таму

7

Арышт на 10 сутак актывіста «Маладога Фронту» Змітра Хведарука за ўдзел у акцыі, якая прайшла 1 траўня 2008 года – незаконны.

Як паведамлялася раней, 28 студзеня актывіста «Маладога Фронту» Змітра Хведарука арыштавалі на 10 сутак - менавіта такі прысуд быў вынесены яму за ўдзел у акцыі «Беларусь у Еўропу» 1 траўня 2008 года.

Нагадаем, увечары 28 студзеня ў кватэру да моладзевага актывіста Хведарука ўварвалася некалькі міліцыянтаў. Яны патлумачылі, што нібыта ёсць загад у прымусовым парадку даставіць яго на прызыўную камісію ў ваенкамат. Цікавасць ваенкамата да прызыўніка выглядае дастаткова дзіўна, паколькі ён навучаецца на дзённым аддзяленні ў Біблейскім каледжы і мае адтэрміноўку ад службы ў арміі. Тым не менш, Хведарука супрацоўнікі міліцыі гвалтоўна адканваіравалі ў ваенкамат.

Аднак пасля з ваенкамата супрацоўнікі міліцыі адвезлі актывіста ў Першамайскі РАУС, дзе па базе звестак знайшлі, што юнак яшчэ не адбываў пакарання за ўдзел у акцыі «Беларусь у Еўропу» 1 траўня, хаця з моманту вынясення прысуду прайшло больш за паўгады. Затым апазіцыянера прымусілі прайсці медкамісію, якая прызнала яго прыдатным да службы ў арміі, і адвезлі адбываць пакаранне ў ізалятар на Акрэсціна.

Праваабарончы цэнтр «Вясна» лічыць дзеянні ўладаў цалкам супрацьзаконнымі. У адпаведнасці з артыкулам 13.6 Працэсуальна-выканаўчага кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях РБ, «не падлягае выкананню пастанова аб накладанні адміністрацыйнага пакарання, калі яна не была прыведзеная ў выкананне на працягу трох месяцаў з дня ўступа ў законную сілу…» Такім чынам, у чарговы раз груба і нахабна парушыўшы законы, улады расправіліся з моладзевым актывістам.

Учора праваабаронцамі была пададзеная скарга ў пракуратуру Маскоўскага раёна Менска на незаконныя дзеянні супрацоўнікаў міліцыі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках