31 снежня 2024, aўторак, 2:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мiкалай Аўтуховiч: «Мне па-ранейшаму не змянiлi меру пакарання...»

1

Вядомы ваўкавыскi прадпрымальнiк i нядаўнi палiтвязень Мiкалай Аўтуховiч па-ранейшаму знаходзiцца пад хатнiм арыштам.

«Працую ў ваўкавыскай фiрме «Нiка-таксi 22222», але меру пакарання мне да гэтага часу не змянiлi, хоць можна было рэальна спадзявацца на ўмоўна-датэрмiновае вызваленне», — распавядае Мiкалай Аўтуховiч «Народнай Волi».

«Iнспекцыя па наглядзе павiнна была падаць у суд дакументы, але яны гэтага чамусьцi не зрабiлi. Тым больш што нiякiх парушэнняў у мяне не было. Зараз дырэктар нашай фiрмы яшчэ раз хадайнiчаў аб маiм умоўна-датэрмiновым вызваленнi, але дакументы яшчэ раз недзе «застопарылiся». Як я здагадваюся, яны проста ляжаць у мiлiцыi i нiкога не цiкавяць», - дадаў ён.

Нагадаем, Мiкалай Аўтуховiч быў асуджаны 7 лiпеня 2006 года на тры гады i шэсць месяцаў з канфiскацыяй маёмасцi нібыта за ўхiленне ад выплаты падаткаў з стратамi для бюджэту ў асаблiва буйным памеры i за ажыццяўленне прадпрымальнiцкай дзейнасцi без рэгiстрацыi i атрымання лiцэнзii. Сваёй вiны ён не прызнаў.

Тэрмiн пакарання прадпрымальніка заканчваецца 5 лiпеня 2009 года.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках