24 снежня 2024, aўторак, 6:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Верная дарога» па Брусэлю: з турмы ў войска

19
«Верная дарога» па Брусэлю: з турмы ў войска

Актывіста «Маладога Фронту» Зміцера Хведарука, нягдзечы на законную адтэрміноўку ад службы ў войска, прама з камеры турмы на Акрэсціна адправілі служыць у транспартныя войскі ў Жодзіна.

Нагадаем, што Зміцера Хведарука затрымалі 28 студзеня і адвезлі ў турму на Акрэсціна. Апазіцыянеру нагадалі, што яшчэ летась ён быў прысуджаны завочна (!) да 10 сутак арышту за ўдзел у акцыі «Беларусь у Еўропу!», якая адбылася 1 мая 2008 года.

У турме Хведарук прабыў два дні. У гэты час апазіцыянера ў суправаджэнні супрацоўнікаў міліцыі і КДБ адвезлі ў лякарню, дзе медыкі прызналі яго прыдатным да службы ў войску. Сёння жа высвятлілася, што з турмы на Акрэсціна Хведарука адправілі служыць у транспартныя войскі. Такую спешку можна растлумачыць тым, што 31 студзеня – апошні дзень «зімовага» прызыву ў войска.

Апазіцыянер вучыцца ў Багаслоўскім каледжы на дзённым аддзяленні і мае права на адтэрміноўку ад службы ў войску.

28 студзеня ў Менску таксама гвалтоўна былі схопленыя і адпраўленыя ў войска моладзевыя лідэры Франак Вячорка і Іван Шыла.

Варта адзначыць, што 27 студзеня ў Брусэлі падчас сустрэчы з міністрам замежных спраў Беларусі Сяргеем Мартынавым еўракамісар па знешніх сувязях і палітыцы добрасуседства Беніта Ферэра-Вальднер адзначыла, што Менск ідзе «вернай дарогай», і дыялог з Беларуссю «ўсяляе надзею».

«Безумоўна, з Беларуссю мы знаходзімся, так сказаць, на паўшляху. Але мы бачым, што яны робяць важныя крокі ў правільным напрамку», -- заявіла камісар Еўразвяза.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках