15 лiстапада 2024, Пятніца, 4:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Без уліку дэнамінацыі курс даляра дасягнуў 26.500.000 беларускіх рублёў

5

Па ступені абясцэнення нацыянальнай валюты да амерыканскага даляра (з 1991 года) Беларусь з’яўляецца лідэрам сярод краін былога СССР.

Такі вынік аналіза афіцыйных валютных курсаў, праведзенага БелаПАН, на 5 студзеня 2009 года без уліку грашовых рэформ.

Афіцыйны курс даляра ЗША без уліку дэнамінацый 1994 і 2000 гадоў дасягнуў 26.500.000 беларускіх рублёў.

За Беларуссю ў першай пяцёрцы размясціліся Туркменістан — 7.125.000, Грузія — 1.668.000, Узбекістан — 1.393.000 і Ўкраіна — 770.000.

Далей ідуць Таджыкістан — 345.890, Арменія — 61.346, Казахстан — 60.395, Азербайджан — 40.008, Расея — 29.392, Малдова — 10.400, Кыргызтан — 7.884.

Замыкаюць спіс дзяржавы Балтыі: Літва — 244,9; Эстонія — 114,4; Латвія — 100.

Такім чынам, беларуская валюта абясцэнілася па стаўленні да амерыканскага даляра ў 3,7 раза больш, чым валюта Туркменістана, у 15,9 раза — Грузіі, у 19 разоў — Узбекістана, у 34,4 раза — Украіны, у 76,6 раза — Таджыкістана, у 432 разы — Арменіі, у 439 разоў — Казахстана, у 662 разы — Азербайджана, в 902 разы — Расеі, у 2.548 раза — Малдовы, у 3.361 раза — Кыргызтана, у 108.207 раза — Літвы, у 231.643 раза — Эстоніі і ў 265.000 раза больш, чым валюта Латвіі.

Адзнаку 1 млн. беларускіх рублёў (без уліку дэнамінацый) афіцыйны курс даляра дасягнуў 17 снежня 1998 года, 5 млн. — 11 мая 2000 года, 10 млн. — 12 верасня 2000 года, 15 млн. — 26 кастрычніка 2001 года, 20 млн. — 3 красавіка 2003 года, 21 млн. — 16 верасня 2003 года, 22 млн. — 13 снежня 2008 года, 26 млн. — 2 студзеня 2009 года.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках