15 лiстапада 2024, Пятніца, 8:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка: «Мы не будзем вам хлусіць, і я перш за ўсё»

125
Лукашэнка: «Мы не будзем вам хлусіць, і я перш за ўсё»

Нягледзячы на «абвал» беларускага рубля на 20,5 адсоткаў, выступаючы 7 студзеня ў Свята-Духавым кафедральным саборы ў Менску, Аляксандр Лукашэнка зноў заявіў: «Крызісу ў краіне няма».

"Як бачыце, мы не адмяняем ніякіх праграмаў, мы будзем дзейнічаць напружана і ні ў якім выпадку не павінны апусціць рукі, як гэта робіцца ў іншых дзяржавах, спадзеючыся на нейкі крызіс", — цытуе беларускага кіраўніка афіцыйнае агенцтва БелТА.

"Я адкрыта і сумленна сказаў яшчэ ў мінулым годзе, што гэты год будзе няпросты, але калі мы яго годна пераадолеем, мы будзем значна мацнейшыя, чым зараз, — сказаў Лукашэнка. — І мы робім усё для таго, каб негатыўныя тэндэнцыі, якія, на жаль, працягваюць развівацца ў свеце, спароджаныя не на нашай зямлі, як мага хутчэй прайшлі, не закрануўшы нашых людзей, нашага народа".

Па словах Лукашэнкі, улады "шмат што зрабілі, і зараз усё залежыць ад людзей, ад народа". "Мы не будзем вам хлусіць, і я перш за ўсё. Мы будзем казаць і горкую праўду, нават калі яна горкая, — запэўніў ён. — Мы будзем вас прасіць зрабіць так, а не іначай. <…> Калі нас будуць чакаць нейкія складаныя часы, мы таксама вам аб гэтым скажам". Пакуль жа "сітуацыя складаецца так, што панікі быць не павінна", дадаў ён.

"Кожны чалавек павінен думаць аб сабе, аб сваёй сям'і — гэта галоўны клопат. Усё астатняе павінна вырашаць кіраўніцтва прадпрыемстваў, раёнаў, гарадоў, урад. На гэта я арыентую нашыя ўлады", — сказаў кіраўнік.

"Перабольшваць тое, пра што я кажу, нельга, ні ў якім выпадку. Але яшчэ горш будзе, калі мы будзем грэбаваць гэтым. Хай лепш мы будзем настройвацца на горшы варыянт, а лепшы — ён заўсёды будзе лепшым", — лічыць Аляксандр Лукашэнка.

Напісаць каментар 125

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках