15 лiстапада 2024, Пятніца, 8:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віктар Гарбачоў: Прадпрымальнікі не дачакаюцца ў 2009 годзе закона аб малым і сярэднім бізнэсе

2

Закон аб малым і сярэднім бізнэсе сёлета прыняты не будзе, заявіў старшыня аргкамітэта па стварэнні грамадскага аб'яднання «За свабоднае развіццё прадпрымальніцтва» Віктар Гарбачоў.

Ён нагадаў, што праект закона падрыхтавалі прадпрымальніцкія структуры. Яго прыняццё было адным з патрабаванняў індывідуальных прадпрымальнікаў падчас пратэстных акцыяў. Існуе таксама праект закона, распрацаваны чыноўнікамі.

«2009 год будзе нестабільны, а ў такія часы ўраду лягчэй кіраваць не законах, а ўказамі, дэкрэтамі, пастановамі. Іх можна змяняць на працягу дня, на працягу гадзіны, таму наяўнасць закона для ўлады толькі пагоршыць сітуацыю», — лічыць Гарбачоў у інтэрв'ю БелаПАН.

На яго думку, калі б не крызіс, «закон быў бы прыняты ў абавязковым парадку».

У цэлым, па прагнозах Гарбачова, 2009 год будзе для ІП «вельмі складаным».

«Прыняццё ўказу № 703, які падвышае для ІП стаўкі адзінага падатку, плюс прывязка ўсіх падаткаў і арэнднай платы да курсу еўра, які вырас, прывядуць да таго, што прадпрымальнікі ў масавым парадку будуць пераводзіць свой бізнэс «у цень» ці з'яжджаць у суседнія краіны. А шмат хто проста спыніць сваю дзейнасць», — заявіў Гарбачоў.

Надыйшоўшы год, падкрэсліў ён, стане «годам выжывання: слабыя прадпрымальнікі сыйдуць, моцныя — застануцца, сярэднія — паспрабуюць учапіцца за тое, што ёсць».

«Але да 2010 году ІП стане менш адназначна. Хаця ў любой краіне ў часы крызісу ўсё павінна быць наадварот: урад павінен дапамагчы прадпрымальніцтву, каб яно развівалася і стварала працоўныя месцы», — перакананы В.Гарбачоў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках