8 лiстапада 2024, Пятніца, 23:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Перамовы прадстаўнікоў «Газпрама», «Нафтагаза» і ЕЗ адмененыя

Трохбаковыя перамовы ў Брусэлі, у якіх павінныя былі прыняць удзел кіраўнііа "Нафтагаза Ўкраіны" і "Газпрама" Алег Дубіна і Аляксей Мілер, а таксама камісар ЕЗ па энергетыцы Андрыс Піебалгс, адмененыя.

Аб гэтым заявіў Алег Дубіна, перадае "Інтэрфакс". Па словах кіраўніка "Нафтагаза", ініцыятарам адмены стаў "Газпрам".

Рэакцыя расейскага боку на заяву Дубіны пакуль невядомая. Па дадзеных РІА Новости, цяпер у Брусэлі праходзіць адразу некалькі сустрэч. Па-першае, Алег Дубіна ў Еўрапарламенце прымае ўдзел у слуханнях па пытаннях забеспячэння газам. Па-другое, Аляксей Мілер праводзіць перамовы са старшынём Еўракамісіі Жазэ Мануэлам Барозу, перадае Lenta.ru.

Раніцай 8 студзеня стала вядома, што Мілер і Дубіна прыляцелі ў Брусэль з Масквы, дзе правялі начныя перамовы, якія не далі ніякіх вынікаў. Пастаўкі газу па тэрыторыі Ўкраіну ў Еўропу дагэтуль не адноўленыя.

Нагадаем, што Расея спыніла пастаўляць паліва на Ўкраіну, матывуючы гэта тым, што "Нафтагаз" забірае газ, які павінен быць дастаўлены ў Еўропу, і перакрыў газаправоды, што ідуць у Еўропу. У сваю чаргу, у "Нафтагазе" адзначаюць, што зрабіць гэтага не маглі бы, бо кантрольныя пункты, якія адказваюць за спыненне паставак, знаходзяцца на тэрыторыі Расеі.

Ад канфлікту Расеі і Ўкраіны ўжо пацярпелі шматлікія краіны ў Еўропе. У некаторых з іх, напрыклад у Румыніі, нават уведзенае надзвычайнае становішча, бо рэзерваў газу ў краіне хопіць на 60-80 дзён.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках