15 лiстапада 2024, Пятніца, 10:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі скончыліся ільготныя крэдыты на жыллё?

38

Выдача грошай на долевае будаўніцтва часова прыпыненая ў шматлікіх беларускіх банках.

Некаторыя жыхары Менска ўзялі ільготны крэдыт на долевае будаўніцтва яшчэ ўлетку. Атрымалі частку грошай, пачалі будаўніцтва, а калі прышлі ў банк па чарговую суму, ім адмовілі.

- Маўляў, выдача ільготных крэдытаў прыпыненая, - распавяла «Комсомольской правде в Беларуси» менчанка Таццяна. - Я тэлефанавала і на гарачую лінію ў выканкам, і да кіраўніцтва банка… Але грошы так і не пералічылі. Мы будуем двухпакаёвую кватэру толькі за кошт крэдыту: у нас двое дзяцей, і самі мы б такую суму не пацягнулі. Банк даў нам максімальна магчымую суму. Мы ўклалі ўжо крыху больш за 50 млн. рублёў, яшчэ засталося ўнесці практычна 140 млн. Заўтра трэба заплаціць забудоўшчыку 18 млн. Інакш нам пагражае пеня. А грошай у нас засталося зусім няшмат - на скрайні выпадак, гэтага не дастаткова на аплату кватэры...

- Рашэнне Менгарвыканкама аб выдачы ільготных крэдытаў не адмянялася. Таму пра бягучую сітуацыі трэба даведвацца ў сваім аддзяленні банка, - патлумачылі газеце ў аддзеле прававога забеспячэння Упраўлення жыллёвай палітыкі Менгарвыканкама.

- Нам абяцалі вырашыць гэтую праблему на працягу некалькіх дзён. Але вось прайшло ўжо некалькі тыдняў, а рашэння ўсё няма, - кажуць у 500-м філіяле Беларусбанка.

У галоўным офісе банка заклікаюць пачакаць яшчэ крыху.

Высветлілася, выплаты прыпыненыя не толькі ў гэтым філіяле банка, але і ў іншых. Прычына ў тым, што банк выдаў больш крэдытаў, чым было запланавана палажэннем Саўміна. Кожны год дзяржава вылучае на ільготныя крэдыты пэўную суму. Яе банкі і раздаюць чаргавікам. Але сёлета тых, хто меў патрэбу ў крэдытах, было вельмі шмат і ўсе вызначаныя ўрадам грошы банк ужо выдаў.

- Да 10 кастрычніка ўсе аддзяленні прынялі заяўкі на выплату крэдытаў ад усіх, каму яна яшчэ неабходная, - пракаментавала прэс-служба Беларусбанка. - Да 25 кастрычніка будзе прапрацоўвацца пытанне аб тым, як зноў прыступіць да выплатаў. Што датычыць пені, дык ільготнікам па законе яе налічаць не павінны.

Каментар Нацбанка:

- У 2009 годзе было прадугледжана выдаць ільготных крэдытаў на суму 2376 млрд. рублёў, а па стане на 12 кастрычніка сума ўжо выдадзеных крэдытаў склала 2422 млрд. рублёў, - патлумачыў «КП в Беларуси» начальнік аддзела камерцыйных фінансавых інструмантаў Галоўнага ўпраўлення рэгулявання банкаўскіх аперацыяў Нацыянальнага банка Аляксей Назараў. - Зараз, паколькі змяніліся крытэры аднясення грамадзянаў да катэгорыі малазабяспечаных, якія маюць права на атрыманне дзяржпадтрымкі пры будаўніцтве жылля, а таксама ў сувязі з неабходнасцю нарошчвання жыллёвага будаўніцтва ў 2010 годзе, узнікла дадатковая патрэба ў ільготных крэдытных рэсурсах. Павелічэнні аб'ёмаў ільготнага крэдытавання магчымае на падставе прапановаў Беларусбанка, узгодненых з Мінэканомікі, Мінфінам і Мінбудархітэктуры. Урад ужо даў банку адпаведнае даручэнне. Такім чынам, ільготнае крэдытаванне грамадзянаў у бягучым годзе будзе ажыццяўляцца і далей у неабходных аб'ёмах паводле заключаных крэдытных дамоваў.

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках