15 лiстапада 2024, Пятніца, 11:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея і ЗША не дамовіліся пра СРА і Паўднёвую Асецію

7

13 кастрычніка дзяржсакратар ЗША Хілары Клінтан правяла перамовы ў Маскве з кіраўніком МЗС Расеі Сяргеем Лаўровым, якія паказалі, што ў абодвух бакоў па-ранейшаму застаюцца праблемы.

Падчас прэс-канферэнцыі пасля праведзеных перамоў бакі агучылі свае пазіцыі па стратэгічных пытаннях. Як паведамляе NEWSru.com, кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў адзначыў, што на дадзены момант у Расеі і ЗША існуюць рознагалоссі, але ёсць жаданне іх пераадолець.

«У нас ёсць істотнае прасоўванне наперад», - сказаў Лаўроў, адзначыўшы, аднак, што пытанні яшчэ застаюцца.

«Безумоўна, ёсць і такія тэмы, па якіх нам яшчэ трэба збліжаць пазіцыі. Мы гэта ўспрымаем як аб’ектыўную рэчаіснасць. Галоўнае, што паказалі сённяшнія перамовы – гэта тое, што ў нас ёсць сапраўды шчырая каштоўнасць – развіваць стратэгічны дыялог па ўсіх пытаннях», - сказаў кіраўнік знешнепалітычнага ведамства РФ.

Хілары Клінтан заявіла, што ЗША зацікаўленыя ў супрацоўніцтве з Расеяй у сферы супрацьракетнай абароны. Яна адзначыла, што на сённяшніх перамовах «доўга размаўлялі адносна СРА».

«Наша заклапочанасць, перадусім, тычыцца распрацоўкі міжкантынентальных балістычных ракет у Іране», - нагадала яна пазіцыю ЗША, падкрэсліўшы, што «аналіз паказаў, што заклапочанасці ЗША – гэта не імгненнае меркаванне, лепей быць падрыхтаваным і абароненым супраць магчымых агрэсіўных дзеянняў у Іране, альбо іншых краін, якія могуць развіваць такое ўзбраенне».

«Наш падыход накіраваны менавіта на сумеснае супрацоўніцтва ў галіне супрацьракетнай абароны, нашы эксперты падаюць усе дэталі», - заявіла Клінтан.

У сваю чаргу Лаўроў сказаў, што Масква хацела б лепш разабрацца ў новай канцэпцыі ЗША па СРА.

«Натуральна, мы хацім падрабязней даведацца, да чаго гэтыя планы зводзяцца, што канкрэтна прадугледжана, як канкрэтна будзе эвалюцыянаваць новая канцэпцыя і прадугледжаныя чатыры этапы», - падкрэсліў Лаўроў.

«І чым падрабязней мы азнаёмімся з гэтай новай канцэпцыяй, тым хутчэй нам будзе прыйсці да паразумення пра тое, ці можам мы сумесна распрацоўваць праект, які будзе аб’ядноўваць не толькі Расею і ЗША, але і еўрапейцаў, і які будзе забяспечваць калектыўную працу на раўнапраўнай аснове па аналізе існуючых ракетных пагроз», - заявіў Лаўроў.

У выніку, пасля дыскусіі бакі прыйшлі да згоды, што час для санкцый супраць Ісламскай Рэспублікі яшчэ не прыйшоў.

Таксама пасля перамоў амерыканскі бок у чаровы раз агучыў сваю катэгарычную адмову прызнаваць незалежнасць Абхазіі і Паўднёвай Асеціі, паведамляе «Грузия Online».

Дзяржсакратар ЗША пацвердзіла, што пазіцыі Вашынгтона і Масквы па Грузіі па-ранейшаму розняцца. Паводле яе словаў, Штаты не маюць намер прызнаваць незалежнасць Паўднёвай Асеціі і Абхазіі.

«Мы, напрыклад, не падзялем кропку гледжання адносна Грузіі – у нас розныя меркаванні. Я выразна сказала, што мы не прызнаем Паўднёвую Асецію і Абхазію, але будзем працягваць дыялог разам па ўсім іншых сферах, дзе ў нас ёсць згода», - сказала Клінтан.

Нагадаем, 13 кастрычніка Хілары Клінтан мусіць сустрэцца з Дзмітрыем Мядзведзевым.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках