15 лiстапада 2024, Пятніца, 4:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка «тасуе» кадры

24
Лукашэнка «тасуе» кадры

Беларускі правіцель прызначыў кіраўнікоў двух найбуйнешых прыдпрыемстваў – Металургічнага завода і «Беларуськалія», а таксама шэрага міністэрстваў.

Генеральным дырэктарам рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Беларускі металургічны завод», прызначаны Анатоль Савёнак, перадае «Інтэрфакс».

Нагадаем, што раней БМЗ узначальваў Мікалай Андрыянаў. 16 красавіка 2009 года Лукашэнка ўказаў на факты карупцыі, якія мелі месца на Гомельшчыне. «Сёння ў Гомельскай вобласці па маім даручэнні завершана праверка так званай паляўнічай справы, дзе вялікія начальнікі міліцыі, кіраўнікі буйных прадпрыемстваў напаляваліся так, што сёння даводзіцца разбірацца ў рамках крымінальнай справы. Не буду забягаць наперад, людзі пра гэта даведаюцца, але прабачэння не будзе нікому», - сказаў тады беларускі кіраўнік.

Як паведамляў тады партал TUT.BY, хуткім часам пасля гэтага Мікалай Андрыянаў пайшоў на бальнічны, а вярнуўся на завод толькі для таго, каб развітацца з супрацоўнікамі. Ад 10 ліпеня выконваючым абавязкі гендырэктара стаў Анатоль Савёнак.

Генеральным дырэктарам рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Вытворчае аб’яднанне «Беларуськалій» прызначаны Валер Кірыенка. Раней прадпрыемствам кіраваў Андрэй Башура.

Як паведамляў «Ежедневник», сёлета ў студзені Генеральная пракуратура адну за адной пачала ўзбуджаць крымінальныя справы супраць службовых асобаў РУП «ВА Беларуськалій» і кіраўнікоў прадпрыемстваў-партнёраў калійнага гіганта. У жніўні Генпракуратура заявіла, што не сумняецца, што на прадпрыемстве дзейнічала арганізаваная злачынная група. Яе асновай былі намеснік начальніка Службы эканамічнай бяспекі РУП «ВА Беларуськалій» і дзве службовыя асобы Упраўлення матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння прадпрыемства. Апроч іх у групу ўваходзілі дырэктары і іх намеснікі ААТ БелРасМаш» і ЗАТ «Завод «Электрамашына». Усяго, паводле дадзеных следства, АЗГ налічвала сем чалавек.

Сёння Лукашэнка таксама прызначыў новых кіраўнікоў Статкамітэта і Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў. Намеснікам старшыні статыстычнага камітэта прызначана Ірына Кангро, дырэктарам Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь Вадзім Іпатаў.

Прызначаныя таксама новыя намеснікі кіраўнікоў эканамічных ведамстваў і Мінфіна. Намеснікам міністра фінансаў прызначаны Уладзіслаў Татарыновіч. У якасці першага намесніка міністра гандлю зацверджаныУладзімір Калтовіч. Намеснікам міністра транспарта і камунікацыі стаў Уладзімір Дзервянкоў, намеснікам міністра сельскай гаспадаркі і харчавання – Леанід Марыніч. Намеснікам міністра па надзвычайных сітуацыях прызначаны Генадзь Ласута.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках