14 лiстапада 2024, Чацвер, 5:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Справа палітвязня Аўтуховіча перадаецца ў суд

18
Справа палітвязня Аўтуховіча перадаецца ў суд

Пра гэта 14 кастрычніка на прэс-канферэнцыі заявіў намеснік генеральнага пракурора Беларусі Віктар Конан.

«У хуткім часе справа Аўтуховіча будзе перададзеная ў суд», - паведаміў Конан. Адказваючы на пытанні журналістаў пра характар прад'яўленых абвінавачванняў Мікалаю Аўтуховічу, намеснік генпракурора сказаў, што «там поўны крымінал», адмовіўшыся ад іншых каментароў па гэтай справе.

Праваабаронцы лічаць, што ўлады маюць намер зрабіць працэс над Мікалаем Аўтуховічам і Уладзімірам Асіпенкам закрытым. «Каб такім чынам схаваць ад грамадскасці, ад Еўропы, з'яўленне ў Беларусі новых палітвязняў», -- заявіў вядомы юрыст Алег Воўчак. Між тым, праваабаронца перакананы, што ў следства няма доказаў віны Аўтуховіча ў тэрарызме і іншых злачынствах, і «гэта стане ўсім зразумела на адкрытым працэсе».

Нагадаем, што 8 лютага 2009 года ў Ваўкавыску былі затрыманыя прадпрымальнікі Мікалай Аўтуховіч, Юры Лявонаў і Уладзімір Асіпенка. 18 лютага ім было прад'яўленае абвінавачванне па арт. 218 КК. 23 чэрвеня ў дачыненні да Аўтуховіча і, як паведаміла МУС, «іншых асобаў» была ўзбуджаная справа па арт. 359 КК (тэрарыстычны акт) у выглядзе падрыхтоўкі (арт. 13 КК).

Лявонава вызвалілі з менскага следчага ізалятара 8 жніўня. 24 верасня з яго былі знятыя ўсе абвінавачванні. Аўтуховіч і Асіпенка працягваюць знаходзіцца ў следчым ізалятары № 1 Менска.

Тры месяцы, з 16 красавіка па 16 ліпеня 2009 года, Мікалай Аўтуховіч праводзіў галадоўку, патрабуючы ў найкарацейшыя тэрміны альбо перадаць справу ў суд, альбо змяніць усім падследным меру стрымання з утрымання пад вартай на падпіску аб невыяздзе.

Праваабаронцы лічаць затрыманых палітычнымі зняволенымі, звяртаючы ўвагу на тое, што Аўтуховіч і Лявонаў раней ужо былі асуджаныя і прызнаныя міжнароднай супольнасцю вязнямі сумлення.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках