12 лiстапада 2024, aўторак, 23:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску арыштаваны моладзевы лідэр Максім Вінярскі

Актывіст грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Максім Вінярскі раздаваў улёткі з патрабаваннем вызваліць палітвязняў.

У раёне станцыі метро «Маладзёжная» ён быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі. На дадзены момант Вінярскі знаходзіцца ў пастарунку міліцыі ў метрапалітэне. Сувязь з ім адсутнічае, паведамляе сайт «Еўрапейская Беларусь».

Нагадаем, што 8 лютага ў Ваўкавыску былі затрыманыя Мікалай Аўтуховіч, Юры Лявонаў і Уладзімір Асіпенка. 18 лютага ваўкавыскім прадпрымальнікам было прад'яўлена абвінавачванне па арт. 218 Крымінальнага кодэкса (наўмыснае знішчэнне альбо пашкоджанне маёмасці). 23 чэрвеня ў дачыненні да Аўтуховіча і, як паведаміла МУС, «іншых асобаў» узбуджаная справа па арт. 359 КК (тэрарыстычны акт) у выглядзе падрыхтоўкі (арт. 13).

Праваабаронцы лічаць затрыманых палітычнымі вязнямі, звяртаючы ўвагу на тое, што Аўтуховіч і Лявонаў раней ужо былі асуджаныя і прызнаныя міжнароднай супольнасцю вязнямі сумлення.

Ваўкавыскага прадпрымальніка Юрыя Лявонава вызвалілі з менскага следчага ізалятара 8 жніўня. У дачыненні да яго спыненыя следчыя дзеянні. Як чакаецца, судовы працэс па справе ваўкавыскіх прадпрымальнікаў можа пачацца ў лістападзе.

Актывіст «Маладога фронту» Арцём Дубскі 7 ліпеня 2009 года быў прысуджаны да года пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму за парушэнне правілаў адбыцця пакарання па «справе 14-ці».

Акцыі з патрабаваннем вызвалення палітвязняў праходзіць у Беларусі практычна кожны дзень.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках