15 лiстапада 2024, Пятніца, 4:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прыбытак беларусіх прадпрыемстваў зменшыўся ў 2,5 разы

Найбольшае зніжэнне прыбытку адбылося на прадпрыемствах чорнай металургіі.

Чысты прыбытак прамысловых прадпрыемстваў Беларусі ў студзені-жніўні 2009 года знізіўся ў 2,5 разы ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года і склаў 2,9 трлн. Рублёў, як паведамляе АФН, сведчаць дадзеныя Белстата.

Пры гэтым у ліпені ў параўнанні са жніўнем чысты прыбытак вырас на 12,3% і склаў 481,7 млрд. рублёў.

Сярод галін прамысловасці рост чыстага прыбытку ў параўнанні са студзенем-жніўнем 2008 года быў зафіксаваны толькі ў электраэнергетыцы – на 21,2% да 218,4 млрд. рублёў.

Найбольшае зніжэнне прыбытку адбылося на прадпрыемствах чорнай металургіі – у 8,1 разы ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года да 76,5 млрд. рублёў.

У лясной, дрэваапрацоўчай і цэлюлозна-папяровай прамысловасці прыбытак знізіўся ў 7,8 разы і склаў 21,7 млрд. рублёў.

Чысты прыбытак у харчовай прамысловасці знізіўся ў 4,4 разы і склаў 112,5 млрд. рублёў.

У хімічнай і нафтахімічнай прамысловасці паказчык зваліўся ў 3 разы, прыбытак склаў 939,1 млрд. рублёў.

Прадпрыемствы машынабудавання і металаапрацоўкі знізілі прыбытак у 2 разы да 669,5 млрд. рублёў.

На прадпрыемствах паліўнай прамысловасці чысты прыбытак знізіўся на 49% да 497,3 млрд. рублёў, у прамысловасці будаўнічых матэрыялаў – на 43,1% да 176,2 млрд. рублёў, у лёгкай прамысловасці на 34,6% да 65,4 млрд. рублёў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках