8 лiстапада 2024, Пятніца, 17:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фашызм у Менску: Жорстка разагнана акцыя салідарнасці (Адноўлена, фота)

149
Фашызм у Менску: Жорстка разагнана акцыя салідарнасці (Адноўлена, фота)

Беспрэцэндэнтна жорстка была падаўлена 16 кастрычніка ў Менску акцыя апазіцыі. Збітыя і арыштаваныя 30 апазіцыянераў. Збівалі і журналістаў, зноў не даючы ім здымаць тыя зверствы, якія адбываюцца.

Супраць людзей, якія выйшлі 16 кастрычніка, у Дзень салідарнасці, на Кастрычніцкую плошчу Менска, былі кінутыя больш каля сотні супрацоўнікаў АМАПу ў форме і цывільным. Як толькі людзі разгарнулі партрэты палітвязняў, іх адразу пачалі збіваць. Частка дэманстрантаў у знак пратэсту селі на зямлю – іх спачатку збілі, а затым запхнулі ў аўтобусы разам з астатнімі. У лічаныя хвіліны арыштавалі ўсіх.

Сярод арыштаваных – актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Зміцер Бародка, Павал Юхневіч, Алег Ладуцька, Аляксей Сянчыла, Паліна Дз’якава, Максім Сергіец, Юры Пляшкоў, лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі «Народная Грамада» Мікалай Статкевіч, лідэр «Моладзі БНФ» Андрусь Крэчка, актывіст АГП Міхась Пашкевіч, актывісты «Маладога Фронта» Наста Палажанка і Мікола Дземідзенка і многія іншыя.

Многіх збівалі да крыві. Як распавёў па тэлефоне сайту www.charter97.org Анатоль Лябедзька, яго збівалі проста ў аўтобусе па дарозе ў Цэнтральны РУУС. «Мяне збівалі спачатку на плошчы, пасля пачалі збіваць у аўтобусе. Адзін трымаў за шыю, другі – рукі, а трэці біў па твары. Пайшла крывя…», -- паспеў сказаць палітык. Затым сувязь з ім знікла.

Сведка, які выпадкова апынуўся ў пастарунку, чуў, што ў будынку РУУС пастаянна стаяў крык. Ён таксама бачыў, як аднаго з апазіцыянераў (гэта быў Анатоль Лябедзька) збітага цягнулі па калідоры.

Ля будынка Цэнтральнага РУУС знаходзіліся праваабаронцы і актывісты апазіцыі, якія прыйшлі падтрымаць затрыманых, але іх не пускалі ў будынак. Сувязь з затрыманымі таксама адсутнічала.

16 верасня журналістам, фотакарэспандэнтам і тэлеаператарам зноў не давалі здымаць разгон акцыі. Калі падчас разгону акцый 9 і 16 верасня да кожнага журналіста прыстаўлялі па 2-3 чалавекі, то ў гэты раз прадстаўнікоў СМІ акружалі па 5 амапаўцаў, якія хапалі аб’ектывы і пашкоджвалі апаратуру.

На журналіста сайта www.charter97.org Наталлю Радзіну накінуліся трое амапаўцаў і павалілі на зямлю. Нашага фотакарэспандэнта схапілі пяцёра і трымалі за рукі ўвесь час, пакуль жорстка падаўлялi мірную дэманстрацыю.

Калі пры разгоне былых дэманстрацый мы здолелі праз неверагодныя намаганні зрабіць хоць нейкія фоты і відэасведчанні бязмежжа, якое адбываецца, то гэтым разам журналісты не здолелі зняць практычна нічога!

Больш за тое, амапаўцы не падпускалі прэсу нават блізка да таго месца, дзе яны павалілі на зямлю і збівалі дэманстрантаў. Такім чынам, у краіне фактычна здзейснена забарона на прафесію. Зверствы, якія чыніць АМАП, улада спрабуе схаваць ад міжнароднай супольнасці.

Затрыманых актывістаў апазіцыі вызвалілі праз тры гадзіны, без складання пратаколаў. Яны збіраюцца пісаць скаргі ў пракуратуру на незаконнае затрыманне і збіццё супрацоўнікамі АМАПу.

Гэта тое, што мы здолелі зняць 16 кастрычніка. Зняць жорсткі разгон і збіццё людзей журналістам не далі.

Так разганялі акцыі 9 і 16 верасня. Гэтым разам усё адбывалася нашмат больш жорстка.

Фота Юліі Дарашкевіч, «Наша Ніва»

Фота Юліі Дарашкевіч, «Наша Ніва»

Фота Юліі Дарашкевіч, «Наша Ніва»

Фота «Радыё Свабода»

Фота «Радыё Свабода»

Фота Юліі Дарашкевіч, «Наша Ніва»

Фота bymedia.net

Фота bymedia.net

Фота bymedia.net

Фота bymedia.net

Фота Юліі Дарашкевіч, «Наша Ніва»

Фота Юліі Дарашкевіч, «Наша Ніва»

Фота Белапан

Мы змяшчаем свае фота з архіва, на якіх зняты амапаўцы, якія замінаюць працы журналістаў. Усе гэтыя людзі сёння ўдзельнічалі ў жорсткім разгоне акцыі салідарнасці.

Гэты амапавец у цывільным ударыў і паваліў на зямлу журналіста сайта www.charter97.org і не даваў здымаць нашаму фотакарэспандэнту.

Гэты амапавец (зправа) ужо другі раз замінае працы журналістаў www.charter97.org. Менавіта ён быў прыстаўлены да нас на кожнай з апошніх разагнаных акцыях.

Адзін з тых, хто камандваў амапаўцамі

Так разганялі акцыі апазіцыі 9 і 16 верасня. Гэтым разам разгон быў нашмат больш жорсткім.

Напісаць каментар 149

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках