15 лiстапада 2024, Пятніца, 12:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску - чарговае свята бязвыплатнай працы

2

17 кастрычніка ў Менску праходзіў чарговы суботнік у межах «месячніка» па добраўпарадкаванні горада.

Найбольш відовішчна выглядала дзейства па беларускім тэлебачанні: чыноўнікі, якія арганізавалі «мерапрыемства», самі пазіравалі перад камерамі з рыдлёўкамі і граблямі, самі каментавалі, самі дэманстравалі радасць ад бязвыплатнай працы, паведамляе «Белорусский партизан».

Прадстаўнікі асобных ведамстваў, як гэта ўжо заведзена, падзялілі паміж сабой галоўныя «аб'екты». Менгарвыканкаму дасталася новая веладарожка, уздоўж якой прадстаўнікі мэрыі высаджвалі дрэвы і кусты. Вакол Нацыянальнай бібліятэкі нешта добраўпарадкоўвалі супрацоўнікі адразу некалькіх міністэрстваў і ведамстваў. Аснову «шэраговай» працоўнай сілы на ўсіх аб'ектах склалі прымусовыя актывісты розных арганізацыяў кшталту БРСМ і афіцыйных прафсаюзаў.

Падкачалі толькі грамадзяне - звычайныя менчукі, якія ў падобных суботніках даўно ўжо не ўдзельнічаюць. Прынамсі, добраахвотна. Што не перашкодзіць таму ж БТ увечары заявіць, што ў свяце працы ўдзельнічаў увесь горад.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках