15 лiстапада 2024, Пятніца, 10:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Багданкевіч: З дапамогай пазыкаў улады спрабавалі завуаляваць крызіс, але не дапамагло

7

У Беларусі фінансава-эканамічны крызіс пераходзіць у больш адкрытую фазу, хаця на Захадзе ён дасягнуў свайго дна і пачаў пераадольвацца.

Пра гэта піша былы старшыня Нацыянальнага банка Беларусі Станіслаў Багданкевіч у сваім «Эканамічным аглядзе тыдня» на сайце ucpb.org.

Па словах эксперта, у Беларусі «з дапамогай пазыкаў, змарнаваных на спажыванне, крызіс быў шмат у чым завуаляваны».

«Памер толькі знешніх пазыкаў набліжаецца да велізарнай велічыні ў 20 млрд. даляраў, – канстатуе Багданкевіч. – Прырост запазычанасці ў 2009 годзе склаў амаль траціну. Унутраныя даўгі эканомікі перад банкамі дасягнулі на пачатак кастрычніка 2009 года ў пераліку на даляры 23 млрд., павялічыўшыся з пачатку года больш чым на 5 млрд. ці 22,5%. І гэта ва ўмовах зніжэння ВУП на 0,5%... Гэта значыць гэтыя запазычаннасці не зрабілі нашую эканоміку больш прадукцыйнай, канкурэнтаздольнай. Толькі дазволілі падтрымліваць нейкае сацыяльнае статус-кво».

А між тым, па словах экс-банкіра, нарастаюць праблемы ў банкаўскай сферы, звязаныя з выкарыстаннем крэдытаў на замяшчэнне абаротных сродкаў, адцягнутых у складскія рэшткі гатовай прадукцыі. Праблема ліквіднасці, якая нарастае, можа скалануць беларускую грашова-крэдытную і дэпазітную сістэмы. Пазыкі трэба абслугоўваць і пачынаць пагашаць. Для вырашэння гэтых пытанняў неабходна падвышэнне эканамічнай эфектыўнасці, падкрэслівае Станіслаў Багданкевіч.

«Зразумела, мае рацыю Пётр Пракаповіч, старшыня Нацыянальнага банка, які прапануе ў імя выратавання банкаўскай сістэмы і ўнёскаў насельніцтва спісаць з балансаў нашых дзяржбанкаў на баланс спецыяльнага ўрадавага агенцтва сумніўныя актывы, што ўтварыліся з-за крэдытавання, па волі ўлады, неэфектыўнай эканомікі, — лічыць эканаміст. — Гэта значыць праблемы крызісу невырашальныя ў межах адміністрацыйнай, манапольнай мадэлі, ад якой улада так і не адмовілася. Мадэлі, у якой стаўка робіцца на бюракратыю, колькасць якой у апошні час больш чым падвоілася. Яны вырашальныя выключна ў межах комплекснай антыкрызіснай праграмы, антыкрызіснага бюджэту, свабоды канкурэнцыі і прадпрымальніцтва».

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках