15 лiстапада 2024, Пятніца, 1:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Белтэлекам» прададуць?

14

Саўмін Беларусі 29 верасня 2009 года ўнес дадатак у план прыватызацыі аб'ектаў, якія ўтрымліваюцца ў рэспубліканскай уласнасці, на 2008–2010 гады.

Паводле дадатку, РУП «Белтэлекам» павінна быць унесеная ў спіс аб'ектаў, якія падлягаюць прыватызацыі ў 2009 годзе. Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання, паведамляе Electroname.com.

Нагадаем, 23 верасня на прэс-канферэнцыі ў Менску міністр сувязі і інфарматызацыі Беларусі Мікалай Панцялей заяўляў пра адсутнасць неабходнасці прыватызацыі нацыянальнага аператара электрасувязі. Міністр нагадаў пра абавязальніцтвы Беларусі пры ўступленні ў СГА і неабходнасць лібералізацыі рынка тэлекамунікацыйных паслугаў. "Верагодна, што гэтыя акалічнасці вымусяць прымаць меры па лібералізацыі, я не выключаю акцыянавання, але пытанне аб продажы часткі акцыяў камусьці не стаіць", - падкрэсліў міністр.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках