14 лiстапада 2024, Чацвер, 19:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дарадца Мілінкевіча: «Рэжым Лукашэнкі праводзіць конкурс на паляпшэнне адносінаў з Захадам»

38

Эксперт руху «За Свабоду» Андрэй Ляховіч абгрунтоўвае неабходнасць дапамогі беларускаму дыктатару.

«Радыё Свабода» спытала ў Андрэя Ляховіча: ПАСЕ прыняла рашэнне не пазбаўляць Расею права голаса ў Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы. Ці можна правесці пэўныя паралелі і параўнаць гэта рашэнне з адносінамі Парламенцкай асамблеі да афіцыйнага Менска? Апошнім часам еўрапейскія структуры адыходзяць ад ізаляцыі і праводзяць палітыку «уцягвання» Беларусі ў еўрапейскія справы, нават калі пры гэтым даводзіцца ісці на пэўныя кампрамісы.

На гэта дарадца лідэра руху «За Свабоду» Аляксандра Мілінкевіча адказаў:

«Ёсць вялікая розніца паміж вынікамі такой палітыкі для Беларусі і Расеі. Адносна Расеі я не думаю, што такая палітыка ўцягвання Расеі будзе мець вынікам нейкі пазітыўны клімат у дачыненнях паміж Захадам і Расеяй. Таксама не прывядзе гэта і да нейкіх дэмакратычных пераменаў у Расеі.

Што тычыцца Беларусі, то тут можна сказаць, што такая палітыка «уцягвання» больш перспектыўная. Пашырэннем эканамічных кантактаў Захад спрыяе трансфармацыі беларускага грамадства, у тым ліку і беларускай улады. Такая трансфармацыя павольная, але яна ёсць – рэжым Лукашэнкі, нягледзячы на ціск з боку Расеі, праводзіць курс на паляпшэнне стасункаў з Захадам.

Насамрэч, Захад мог бы больш жорстка ставіць перад Менскам пытанне палітычнай лібералізацыі. Але трэба разумець, што для таго, каб беларуская апазіцыя скарысталася гэтымі магчымасцямі, яна павінна прайсці пэўную эвалюцыю. На жаль, пакуль апазіцыя знаходзіцца ў пэўным крызісе і не можа быць трэцім бокам перамоваў. Таму дыялог пакуль атрымліваецца паміж Захадам і рэжымам Лукашэнкі».

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках