16 лiстапада 2024, Субота, 6:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мірон вывесіў нацыянальны сцяг над трасай Віцебск-Лёзна

Мінулай ноччу бел-чырвона-белы сцяг лунаў над трасай Менск-Віцебск-Лёзна, непадалёк ад вёскі Паляі, дзе ў 1930-50 гады расстрэльвалі ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў.

Нацыянальны сцяг быў вывешаны на электрычных правадах, паведамляе «Радыё Свабода». Па словах віцебскага апазіцыянера Барыса Хамайды, легендарны Мірон прымацаваў да сцяга цыдулку з такімі словамі: «Сталінскія карнікі ў 1937 годзе знішчалі нашых дзядоў, у сёння ўнукі тых карнікаў руйнуюць крыжы на месцах расстрэлаў нашых продкаў. Але за ўсё прыйдзецца плаціць. Набліжаецца час збіраць камяні. Вечная памяць нашым дзядам. Мірон».

Змест цыдулкі, па словах Хамайды, стаў яму вядомы з крыніцаў, вартых даверу.

Таксама апазіцыянер нагадаў, што каля месяца таму былі знішчаныя тры памятныя крыжы, усталяваныя ў лесе каля Паляеў на месцы масавых расстрэлаў.

Старшыня віцебскай абласной арганізацыі Партыі БНФ Кастусь Смолікаў напісаў у сувязі з гэтым заяву ў Воранаўскі сельсавет. Але мясцовыя ўлады сцвярджаюць, што не давалі загада знасіць крыжы і не ведаюць, хто гэта зрабіў.

Каардынатар стваранай партыі БХД Таццяна Севярынец напісала заяву ў райаддзел міліцыі Віцебскага раёна, але адказу на тое, ці расследавалі гэтую справу і ці знайшлі вінаватых, пакуль няма.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках