12 лiстапада 2024, aўторак, 23:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алег Воўчак: Следства па справе Аўтуховіча і Асіпенкі падоўжаць на месяц

5

У праваабаронцаў існуюць асцярогі адносна жыцця і здароўя палітвязня Мікалая Аўтуховіча.

21 кастрычніка ў Менску падчас прэзентацыі кнігі «Палітвязні. Крымінальныя прысуды, вынесеныя ў 2008 годзе па палітычных матывах» праваабаронца Алег Воўчак выказаў меркаванне, што следства па справе Мікалая Аўтуховіча і Уладзіміра Асіпенкі будзе падоўжанае яшчэ на месяц, перадае БелаПАН.

Як паведаміў Воўчак, 8 лістапада следчыя органы павінны будуць альбо прыняць рашэнне пра падаўжэнне тэрмінаў следства і ўтрымання Аўтуховіча і Асіпенкі пад вартай, альбо вызваліць іх. «Але, наколькі мне вядома, іх яшчэ са справай не знаёмілі, а справа складае 20 тамоў, і па ёй пакуль праходзяць чатыры абвінавачваныя. Усім ім нават не прад'явілі пастанову аб заканчэнні крымінальнага расследавання. Так што варта чакаць, што следства будзе падоўжанае», — сказаў Воўчак.

Паводле яго словаў, персанальна ў яго існуюць асцярогі адносна жыцця і здароўя Аўтуховіча. «Аўтуховіч праводзіў працяглую галадоўку і знаходзіцца ў следчым ізалятары амаль дзевяць месяцаў. Зараз я больш за ўсё баюся, што хутка надыйдзе такая сітуацыя, калі выпускаць яго з турмы сорамна, а доказаў у дачыненні да яго няма. У Магілёве быў такі чалавек, Ткачоў, які таксама абвінавачваўся ў здзяйсненні тэракту, а потым пры сумніўных абставінах нібыта павесіўся ў камеры. Для ўлады быў бы ідэальны варыянт, калі б ў Аўтуховіча «спынілася сэрца» ці нейкі «недахоп вітамінаў», — заявіў Воўчак.

Таму, па словах Воўчака, праваабаронцы павінны накіраваць усе высілкі на тое, каб Аўтуховіча і Асіпенку вызвалілі са следчага ізалятара.

8 лютага 2009 года ў Ваўкавыску былі затрыманыя прадпрымальнікі Мікалай Аўтуховіч, Юры Лявонаў і Уладзімір Асіпенка. 18 лютага ім было прад'яўленае абвінавачванне па арт. 218 КК. 23 чэрвеня ў дачыненні да Аўтуховіча і, як паведаміла МУС, «іншых асобаў» была ўзбуджаная справа па арт. 359 КК (тэрарыстычны акт) у выглядзе падрыхтоўкі (арт. 13).

Лявонава вызвалілі з менскага следчага ізалятара 8 жніўня. 24 верасня з яго былі знятыя ўсе абвінавачванні. Аўтуховіч і Асіпенка працягваюць знаходзіцца ў следчым ізалятары № 1 Менска.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках