28 снежня 2024, Субота, 5:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Звяз журналістаў Нямеччыны: Калі паліцыя збівае людзей, трэба задакументаваць гэта

13

Перашкаджэнне працы журналістаў на мірных дэманстрацыях у Беларусі – супрацьзаконна.

Новы парадак працы падчас правядзення вулічных акцыяў распрацавала для журналістаў Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі. Інструкцыя абапіраецца на досвед нямецкай паліцыі. Пра гэта паведаміў намеснік міністра ўнутраных справаў Беларусі Яўген Полудзень.

Паводле яго словаў, у Нямеччыне прэса не мае права фатаграфаваць і здымаць на відэа твары паліцыянтаў і ўдзельнікаў дэманстрацыі. Дапускаецца толькі агульны план. Гэты досвед, атрыманы падчас паездак у Нямеччыну, збіраюцца пераняць беларускія чыноўнікі.

«Еўрарадыё» вырашыла пацікавіцца, як працуюць на вулічных акцыях нямецкія журналісты. У прэс-службе Нямецкага звяза журналістаў удакладнілі, што па законе нельга, каб у аб'ектыве знаходзіліся адзін ці два чалавекі, паколькі гэта будзе парушэннем права на таямніцу прыватнага жыцця. За гэта можна атрымаць штраф.

Дарэчы, паліцыя ў такім выпадку вельмі рэдка робіць заўвагі. Хутчэй папярэджанне можна атрымаць ад саміх удзельнікаў акцыі. Таму фатографы і аператары імкнуцца, каб у кадры было як мінімум пяць чалавек.

Калі ж падчас акцыі справа даходзіць да сутыкненняў, гэтыя правілы не дзейнічаюць.

«Калі на дэманстрацыі паліцыя збівае людзей, праца журналіста — задакументаваць гэта», - заявілі ў прэс-службе Нямецкага звяза журналістаў.

Як раней паведамляў сайт www.charter97.org, што падчас разгону мірнай акцыі салідарнасці ў Менску 16 кастрычніка амапаўцы ўжо ў трэці раз за мінулы месяц перашкаджалі працы журналістаў.

Калі падчас разгону акцыяў 9 і 16 верасня да кожнага журналіста прыстаўлялі па 2-3 чалавекі, дык у гэты раз прадстаўнікоў СМІ атачалі па 5 амапаўцаў, якія хапалі аб'ектывы і пашкоджвалі апаратуру.

Калі пры разгоне ранейшых акцыяў у нас атрымалася шляхам неверагодных высілкаў зрабіць хоць нейкія фота і відэасведчанні беззаконня, якое адбываецца, дык гэтым разам у журналістаў не атрымалася зняць практычна нічога.

«Гэта прамое парушэнне артыкула 34 закона аб СМІ, які дае права журналістам прысутнічаць у месцах акцыяў і дэманстрацыяў, у месцах, дзе адбываюцца сацыяльна значныя мерапрыемствы. Гэта прамая забарона на прафесію. Я ўзгадваю словы міністр унутраных справаў Беларусі Анатоля Куляшова, які зусім нядаўна, напярэдадні 25-годдзя стварэння Упраўлення інфармацыі і сувязяў з грамадскасцю, заявіў, што для журналістаў у МУС няма закрытых тэмаў і зачыненых дзвярэй. Цяпер трэба ад яго запатрабаваць адказу, хто даў загад не даваць журналістам працаваць 16 кастрычніка, і хто ажыццяўляў гэты загад», -- заявіла кіраўнічка Беларускай асацыяцыі журналістаў Жана Літвіна ў інтэрв'ю www.charter97.org.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках