15 лiстапада 2024, Пятніца, 4:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Валютная выручка беларускіх прадпрыемстваў знізілася амаль на 40%

У студзені-верасні 2009 года валютная выручка беларускіх прадпрыемстваў склала 18,103 мільярдаў даляраў.

Як адзначае АФН са спасылкай на дадзеныя Нацыянальнага банка Беларусі, гэта на 39,1% менш за аналагічны перыяд 2008 года.

У тым ліку паступленні ад экспарту тавараў паменшыліся на 41,8% да $15,491 млрд., ад экспарту паслуг – на 11,7% да $2,392 млрд.

Выручка ад гандлю за валюту ў межах краіны знізілася на 60,5% да $157,446 млн., іншыя паступленні павялічыліся ў 1,3 разы да $61,884 млн.

У выніку ў структуры валюты, якая паступае, доля выручкі ад экспарту тавараў знізілася да 85,6% у студзені-верасні 2009 года з 89,5% у студзені-верасні 2008 года, ад экспарту паслуг – узрасла да 13,2% з 9,1%, паступленняў ад унутранага гандлю за валюту – знізілася да 0,9% з 1,3% у студзені-верасні 2008 года, доля іншых паступленняў у студзені-верасні 2009 года склала 0,3% (у студзені-верасні 2008 года - 0,1).

У студзені-верасні 2009 года аб'ем паступлення валютнай выручкі на рахункі беларускіх прадпрыемстваў з СНД склаў $6,403 млрд, што на 43,6% менш за аналагічны перыяд 2008 года, у тым ліку з Расеі – $5,313 млрд (мінус 42,3). З краін па-за СНД паступіла $11,700 млрд валютнай выручкі (мінус 36,4).

У структуры валютнай выручкі доля даляраў ЗША павялічылася ў студзені-верасні 2009 года да 37,4% з 31,3% год таму, доля расейскіх рублёў паменшылася да 26,2% з 29,1%, доля еўра паменшылася да 34,8% з 38,3%, доля беларускіх рублёў склала 0,8% супраць 0,4% год таму, доля іншых валют знізілася да 0,8% з 0,9% у студзені-верасні 2008 года.

У 2008 годзе валютная выручка беларускіх прадпрыемстваў, якая паступіла на іх рахункі ў банках краіны, павялічылася на 36,3% да $37,690 млрд.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках