15 лiстапада 2024, Пятніца, 0:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітвязню Арцёму Дубскаму забаранілі чытаць у калоніі Якуба Коласа

2

Кіраўніцтва магілёўскай калоніі не перадае арыштаванаму ўдзельніку «Працэсу 14-ці» кнігі, якія дасылаюць яго сваякі.

Пра гэта ў інтэрв’ю «Радыё Свабода» распавяла маці арыштаванага актывіста «Маладога фронта» Алена Дубская.

«Як па голасе, дык быццам усё нармальна, -- заявіла маці Арцёма Дубскага пасля размовы з сынам па тэлефоне. -- У калоніі затапілі, стала цёпла, цяпер сын не мерзне. Кажа, што можна даслаць яму яшчэ якую-небудзь вопратку».

Таксама Алена Дубская паведаміла, што ёй вярнулі кнігі, якія яна спрабавала адправіць свайму сыну па пошце. Сярод іх – 5 мастацкіх, у тым ліку «На ростанях» Якуба Коласа. Чаму ў магілёўскай калоніі нельга чытаць беларускага класыка Якуба Коласа, Алене Дубскай не патлумачылі.

Нагадаем, што 7 ліпеня ўдзельнік «Працэсу 14-ці» Арцём Дубскі быў прысуджаны да года пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму за парушэнне правілаў адбыцця пакарання па «справе 14-ці». Міжнародная праваабарончая арганізацыя «Amnesty International» у 2009 годзе прызнала ўдзельнікаў «Працэсу 14-ці» Вязнямі сумлення.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках