15 лiстапада 2024, Пятніца, 13:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экс-міністр працы: Пакуль атрымаюць новыя пенсіі, інфляцыя з'есць падвышэнне

10

Чакаемае ад 1 лістапада падвышэнне працоўных пенсій не палепшыць жыццё беларусаў.

Ад 1 лістапада амаль на 10% падвышаюцца працоўныя пенсіі. Як паведамляе «Радыё Свабода», адпаведны ўказ 25 кастрычніка падпісаў Аляксандр Лукашэнка.

Афіцыйная сярэдняя пенсія паводле ўзросту складзе 434 тысячы рублёў, павелічэнне ў параўнанні з кастрычнікам крыху складзе 37,6 тысяч. Апошняе падвышэнне працоўных пенсій было больш за год таму. Паказальна, што карэктаванне пенсій сёлета не планавалася. Адкуль з’явіліся лішнія грошы?

«Варта сказаць, што афіцыйная інфляцыя сёлета ўжо складае больш за 8%, -- заяўляе экс-міністр працы Аляксандр Сасноў. -- Гэта калі лічыць ад пачатку года. Ад канца мінулага году пенсіі не падвышаліся. Таму тое, што зрабілі ўлады, - проста кампенсавалі пенсіянерам іх страты. А новыя пенсіі людзі атрымаюць толькі ў снежні -- гэта колькі часу яшчэ пройдзе! Таму не выключаю, што за гэты час інфляцыя з’есць і тое, што дададуць».

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках