14 лiстапада 2024, Чацвер, 6:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менск прыбыў дырэктар Міжнароднага бюро працы

Кары Тапіёла прыбыў з трохдзённым працоўным візітам для атрымання інфармацыі аб выкананні правоў прафсаюзаў у Беларусі.

Як паведаміў БелаПАН сам дырэктар Міжнароднага бюро працы – кіруючага органа Міжнароднай арганізацыі працы (МАП), галоўная мэта яго візіту - «атрыманне інфармацыі пра сітуацыю з выкананнем правоў прафсаюзаў у Беларусі».

Сёння ўвечары кіраўнік МАП сустрэнецца з прадстаўнікамі незалежных прафсаюзаў. Пра сустрэчы з афіцыйнымі прадстаўнікамі пакуль невядома – праграму візіту не паведамляюць ні ў Міністэрстве замежных спраў, ні ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны, якое курыруе пытанні супрацоўніцтва ўрада з прафсаюзамі.

У прэс-службе МЗС толькі паведамілі пра запланаваную сустрэчу Тапіёлы з прадстаўніком знешнепалітычнага ведамства, не пазначаючы яе дату.

У 2003 году Адміністрацыйны савет МАП пачаў расследаванне аб парушэнні правоў прафсаюзаў у Беларусі ў сувязі са скаргай незалежных прафсаюзаў. Паводле вынікаў расследавання Беларусь пяць разоў уносілася ў спецпараграф МАП як краіна, дзе груба парушаюцца правы прафсаюзаў.

Гэта, у сваю чаргу, стала прычынай для выключэння Беларусі ў чэрвені 2007 года з Генеральнай сістэмы прэферэнцый Еўразвяза. Для вяртання прэферэнцый урад Беларусі павінен выканаць 12 рэкамендацый МАП, у прыватнасці: даць незалежным прафсаюзам магчымасць рэгістраваць свае першасныя арганізацыі; даць ім права працаваць нароўні з афіцыйнымі прафсаюзамі; спыніць пераслед грамадзян паводле прафсаюзнай прыналежнасці; забяспечыць усім прафсаюзным аб'яднанням права ўдзелу ў вырашэнні важных сацыяльных праблем краіны.

У студзені 2009 года ў Беларусі знаходзілася група экспертаў Міжнароднага бюро працы на чале з Тапіёлам і генсакратаром Міжнароднай канфедэрацыі прафсаюзаў Гаем Райдэрам. Яны прынялі ўдзел у семінары па выкананні беларускім урадам рэкамендацый МАП. Эксперты таксама ўдзельнічалі ў распрацоўцы плана дзеянняў па наступным выкананні ўрадам рэкамендацый МАП.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках