14 лiстапада 2024, Чацвер, 19:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Янукевіч: БНБ абароніць нацыянальныя інтэрасы Беларусі

7

Старшыня Партыі БНФ называе стварэнне «Беларускага незалежніцкага блока» – гістарычнай падзеяй.

Пра гэта Аляксей Янукевіч заявіў у інтэрв'ю «Радыё Свабода».

«Я упэўнены, што гэтая падзея - гістарычная. Гэтая ініцыятыва накіраваная не на нейкую кароткатэрміновую мэту, гэта ствараецца на перспектыву сапраўднай палітычнай, эканамічнай, энергетычнай незалежнасці. Толькі незалежнасць дае магчымасць эфектыўна абараняць нацыянальныя інтэрасы краіны. І тут, безумоўна, сабраліся сілы, якія стаяць на абароне нацыянальных інтэрасаў Беларусі. Таму мы назвалі сябе «Беларускі незалежніцкі блок».

Па словах Аляксея Янукевіча, перамовы аб стварэнні новага палітычнага аб'яднання пачаліся адразу пасля апошняга з'езду Партыі БНФ, аднак падрыхтоўка вялася два гады.

Нагадаем, што 27 кастрычніка шэраг палітычных дзеячоў падпісалі дэкларацыю аб стварэнні «Беларускага незалежніцкага блока» (БНБ).

Дэкларацыю падпісалі сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Віталь Рымашэўскі, лідэр моладзевага аб'яднання «Малады фронт» Зміцер Дашкевіч, старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, лідэр руху «За свабоду» Аляксандр Мілінкевіч, а таксама кіраўнікі аргкамітэтаў па стварэнні руху «Маладая Беларусь» Артур Фінькевіч, руху салідарнасці «Разам» Вячаслаў Сіўчык, арганізацыі «Правы альянс» Юры Карэтнікаў і моладзевага хрысціянскага сацыяльнага саюза «Маладыя дэмакраты» Аляксандр Шумкевіч.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках