9 лiстапада 2024, Субота, 0:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Апазіцыя патрабуе адстаўкі Ярмошынай

31

Падрыхтоўку да мясцовых выбараў у Беларусі мусіць праводзіць новы склад Цэнтрвыбаркама.

Пра гэта на прэс-канферэнцыі ў Менску заявіў лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, перадае БелаПАН.

«Палітрада АГП заявіла пра неабходнасць адстаўкі Цэнтральнай камісіі, якая сваімі рашэннямі і дзеяннямі падарвала давер да інстытута выбараў з боку выбаршчыкаў і міжнародных арганізацый, і прапаноўвае сфармавць новы склад ЦВК на плюралістычным падмурку», -- сказаў Анатоль Лябедзька.

Нагадаем, што ўсе выбарчыя кампаніі, якія прайшлі ў Беларусі пры рэжыме Аляксандра Лукашэнкі, былі прызнаныя міжнароднай супольнасцю несвабоднымі і несправедлівымі. Кіраўніку Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзіі Ярмошынай за фальсіфікацыю вынікаў выбараў забаронены ўезд у краіны Еўразвяза і ЗША.

Чарговыя выбары прэзідэнта Беларусі плануецца правесці ў пачатку 2011 года, а выбары дэпутатаў мясцовых Саветаў у красавіку 2010 года.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках