15 лiстапада 2024, Пятніца, 14:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Моладзевага лідэра Артура Фінькевіча забіраюць у войска

12

На імя лідэра «Маладой Беларусі» прыйшла позва з'явіцца ў ваенкамат «на мерапрыемствы прызыву».

Як паведамляе «Радыё Свабода», сам Артур Фінькевіч у гэты момант знаходзіцца па-за межамі Беларусі.

Трэба адзначыць, што Фінькевіч за сваю апазіцыйную дзейнасць мае дзве судзімасці – артыкул 339 частка 2 Крымінальнага кодэкса РБ «Злоснае хуліганства» і артыкул 415 «Ухіленне ад адбыцця пакарання ў выглядзе абмежавання волі». Як правіла, раней судзімых у войска не бяруць.

Артур Фінькевіч можа стаць чарговым актывістам апазіцыі, якога гвалтоўным шляхам прызываюць у войска.

Адзначым, што супраць моладзевых актывістаў у Беларусі з нядаўняга часу дзейнічае так званы «палітычны прызыў».

Зміцер Жалезнічэнка быў першым моладзевым актывістам, якога гвалтам прызвалі ў войска 25 студзеня 2008 года. Апазіцыянер быў двойчы адлічаны з Гомельскага дзяржуніверсітэта ім. Ф.Скарыны. Падчас навучання быў выдатнікам і не прапускаў заняткаў без паважлівай прычыны. Першае адлічэнне ў верасні 2007 года актывіст дэмакратычных сілаў абскардзіў у судзе і 16 студзеня дамогся ўзнаўлення ў вну, але праз чатыры дні ізноў быў адлічаны і адпраўлены ў войска.

У студзені 2009 года падобная сітуацыя паўтарылася з актывістамі «Маладога Фронту» Іванам Шылам і Зміцерам Хведаруком, а таксама з лідэрам «Моладзі БНФ» Франакам Вячоркам. Моладзевых актывістаў адправілі ў войска, нягледзячы на медыцынскія супрацьпаказанні.

А ў верасні 2009 года ў войска былі гвалтоўна прызваныя актывісты «Маладога фронту» Яўген Скрабец і Андрэй Цянюта.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках