15 лiстапада 2024, Пятніца, 0:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рада Еўропы «уражана» нежаданнем беларускіх уладаў адмяняць смяротнае пакаранне

16

Рада Еўропы зноў заклікала Аляксандра Лукашэнку памілаваць прысуджанага да смяротнага пакарання і замяніць усе прысуды такога кшталту на турэмнае зняволенне.

Пра гэта, як паведамляе РИА «Новости», гаворыцца ў кам’юніку генсакратара РЕ Турб’ерна Ягланда і старшыні камітэта міністраў РЕ Самуэля Жбогара.

Кіраўнікі структур РЕ «уражаны» навіной пра тое, што Вярхоўны суд Беларусі яшчэ раз адхіліў апеляцыю супраць смяротнага пакарання, да якога прысудзілі беларускага грамадзяніна Андрэя Жука.

«Мы заклікаем прэзідэнта Аляксандра Лукашэнку памілаваць спадара Жука, неадкладна абвесціць мараторый на смяротнае пакаранне ў Беларусі і замяніць усім, прысуджаным да смяротнага пакарання, меру пакарання на турэмнае заключэнне», - гаворыцца ў дакуменце.

Як раней паведамляў сайт www.charter97.org, 23 чэрвеня Парламенцкая асамблея Рады Еўропы прыняла рэзалюцыю, дзе гаворыцца, што беларускі «парламент» атрымае статус спецыяльнага запрошанага ў ПАСЕ толькі пасля адмены смяротнага пакарання. Адразу пасля гэтага цягам некалькіх месяцаў у Беларусі былі вынесены два смяротныя прысуды.

У адказ беларускія «дэпутаты» заявілі, што ў Беларусі практычна ўжо год не праводзіцца смяротнае пакаранне. Многія чыноўнікі выказалі меркаванне, што для адмены смяротнага пакарання ў Беларусі прыйдзецца правесці рэферэндум.

У сваю чаргу прадстаўнікі праваабарончых арганізацый, такіх як «Міжнародная амністыя», неаднаразова заяўлялі, што для адмены смяротнага пакрання рэферэндум не патрэбны.

Адзначым, што Беларусь у 1993 годзе атрымала статус «спецыяльна запрошанага» ПАРЕ, які дазваляе дэпутатам парламента краіны ўдзельнічаць у працы ПАРЕ. Пасля прызнання Асамблеяй рэферэндума 1996 года недэмакратычным, у 1997 годзе Менск быў пазбаўлены гэтага статуса.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках