15 лiстапада 2024, Пятніца, 11:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кудрын: Расея не дасць крэдыт Беларусі

13

Расея не будзе даваць крэдыты Беларусі і Украіне на двухбаковай аснове, заявіў міністр фінансаў РФ Аляксей Кудрын.

«На двухбаковай аснове не дамо», - сказаў ён журналістам у Стамбуле, адказваючы на пытанне, ці пералічыць Расея Беларусі апошні транш на $500 мільёнаў у межах стабілізацыйнага крэдыту на $2 мільярды, перадае «Интерфакс».

Аднак ён даў зразумець, што даванне крэдыту магчымае ў межах антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС. Фонд распачне працу пасля ратыфікацыі дамовы аб стварэнні ўсімі краінамі-удзельніцамі, у тым ліку Беларуссю, заўважыў Кудрын.

Раней кіраўнік Мінфіна ставіў пытанне аб даванні транша на $500 млн у залежнасць ад эканамічнай палітыкі Менска. Адказваючы на пытанне аб правядзенні эканамічных рэформаў у Беларусі, А.Кудрын адзначыў, што задаволены дзеяннямі беларускага ўрада ў гэтай частцы. «На 90% яны выконваюць праграму рэформаў, распрацаваную сумесна з МВФ», - сказаў ён.

Віцэ-прэм'ер выказаў надзею на тое, што рэформы прывядуць да вынікаў, але не стаў каментаваць пытанне аб плацёжаздольнасці Беларусі.

Ён таксама паведаміў, што Расея ўважліва назірае за выкананнем праграмы МВФ Украінай і падтрымлівае даванне крэдыту гэтай краіне з боку фонду. «Мы як чальцы МВФ падтрымліваем вылучэнне крэдыту Украіне, але на двухбаковай аснове мы не плануем», - сказаў кіраўнік Мінфіна.

Паколькі Украіна не з'яўляецца чальцом ЕўрАзЭС, дык яна не можа прэтэндаваць на крэдыты антыкрызіснага фонду гэтай арганізацыі, заўважыў Кудрын.

Украіна ў лютым 2009 года папрасіла ў Расеі крэдыт на $5 млрд.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках