14 лiстапада 2024, Чацвер, 6:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы хочуць у Еўразвяз і новага прэзідэнта

65
Беларусы хочуць у Еўразвяз і новага прэзідэнта

Упершыню за шмат гадоў большасць грамадзянаў Беларусі заявілі, што аддаюць перавагу ўступленню краіны ў Еўразвяз аб'яднанню з Расеяй. І таксама большасць жадае сыходу Лукашэнкі ў адстаўку.

У верасні незалежныя сацыёлагі з НІСЭПД правялі чарговае агульнанацыянальнае апытанне. Вось ужо шмат гадоў у іх анкетах нязменна прысутнічае пытанне: «Калі б прыйшлося выбіраць паміж аб'яднаннем з Расеяй і ўступленнем у Еўрапейскі Звяз, што б Вы абралі?» Дагэтуль перамагалі прыхільнікі інтэграцыі з РФ. Але цяперашняй восенню сітуацыя змянілася: колькасць тых, хто абраў ЕЗ (42.7%) перавысіла колькасць тых, хто абраў Расею (38.3%).

На прамое пытанне: «Калі б зараз у Беларусі праводзіўся рэферэндум з пытаннем, ці ўступаць Беларусі ў Еўрапейскі Звяз, якім быў бы Ваш выбар?» «за» выказаліся 44.1%, а «супраць» – 32.8%. А на пытанне: «Калі б сёння праходзіў рэферэндум пра аб'яднанне Беларусі і Расеі, як бы Вы прагаласавалі?» «за» выказаліся 39.1%, а «супраць» – 40.6%.

Уражваюць таксама дадзеныя, датычныя эканамічнага становішча беларусаў. Так, на пытанне: «Наколькі Вас задавальняюць цяперашнія ўмовы жыцця ў Беларусі?», «цалкам» ці «хутчэй не задавальняюць» адказалі амаль 45% рэспандэнтаў, 36.9% лічаць, што іх матэрыяльнае становішча за апошнія тры месяцы «пагоршылася» (толькі 10.9% адказалі «палепшылася»), амаль 88% адзначылі, што «рост коштаў на прадукты, прамысловыя тавары, жыллё, адукацыю, медыцынскія і іншыя паслугі» адбіваецца на іх жыцці, а ў 40% гэта выклікае «трывогу і сапраўдны шок».

Прычым, на думку большасці, «асноўная адказнасць за пагаршэнне эканамічнай сітуацыі ў краіне» ляжыць на прадстаўніках улады - на прэзідэнце (42.7%), урадзе (40.7%), мясцовай уладзе (24.1%), а не знешніх фактарах - на Захадзе (24.7%), Расеі (7.9%) ці славутай мафіі (5.4%). Амаль 70% апытаных не вераць, што «да 2011 мы будзем жыць, як у Еўропе», наадварот, звыш за 51% лічаць «вельмі верагоднай» новую дэвальвацыю беларускага рубля, і таму свае надзеі на эканамічнае развіццё краіны звязваюць, перш за ўсё, з «прыцягненнем замежнага капіталу» (47.8%), а не з прэзідэнтам (37.8%) ці ўрадам (27.7%). Прычым, не чакаючы абяцанага «прытоку замежных інвестыцыяў», дзве траціны беларусаў за апошнія паўгады «куплялі ці прадавалі замежную валюту».

У выніку – большасць апытаных заявілі, што не хочуць больш бачыць прэзідэнтам Беларусі Аляксандра Лукашэнку.

На пытанне: «Як Вы думаеце, Лукашэнка настолькі добра спраўляўся з абавязкамі прэзідэнта, каб быць зноў абраным на гэтую пасаду, ці прыйшоў час даць шанец каму-небудзь іншаму выконваць гэтыя абавязкі?» 50.2% адказалі «даць шанец новаму чалавеку» (за пераабранне А. Лукашэнкі выказаліся 37.4%).

Напісаць каментар 65

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках