15 лiстапада 2024, Пятніца, 4:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін адмовіўся каментаваць выказванні Лукашэнкі

42

Прэс-сакратар прэм’ер-міністра Расеі Дзмітрый Пяскоў паведаміў, што Уладзімір Пуцін знаёмы з выказваннямі беларускага кіраўніка.

Аднак, як заявіў Дзмітрый Пяскоў, расейскі прэм’ер рэагаваць на іх не будзе, паведамляе «Газета.Ru».

«Да, прэм’ер-міністр бачыў (публікацыю з гэтымі выказваннямі), яму пра ўсё дакладзена, але ніякага каментара не будзе», – сказаў Пяскоў.

Нагадаем, 5 кастрычніка стала вядома, што Лукашэнка абвінаваціў Уладзіміра Пуціна ў сталым супрацьдзеянні супрацоўніцтву паміж Расеяй і Беларуссю ў розных сферах. У прыватнасці, ён заявіў, што па ініцыятыве Пуціна ў 2004 годзе была арганізавана «газавая змова» з мэтай выціснуць беларускіх гульцоў з расейскага рынку.

Пуцін, паводле словаў беларускага кіраўніка, цягам усіх гадоў свайго прэзідэнцтва перашкаджаў ваеннаму супрацоўніцтву, інтэграцыйным працэсам і гандлёвым адносінам паміж Расеяй і Беларуссю.

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках