15 лiстапада 2024, Пятніца, 1:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка адправіў беларускіх вайскоўцаў на вучэнні КСАР

4

Аператыўная група Мінабароны прысутнічае на стратэгічных вучэннях «Узаемадзеянне-2009» у Казахстане.

У Казахстане на палігоне Матыбулак 7 кастрычніка пачалася першая сумесная трэніроўка ўсіх удзельнікаў сумесных стратэгічных вучэнняў «Узаемадзеянне-2009» з прыцягненнем Калектыўных сілаў аператыўнага рэагавання (КСАР) Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы.

Як паведамляе ИТАР-ТАСС са спасылкай на Упраўленне прэс-службы і інфармацыі Мінабароны РФ, «трэніроўка праводзіцца з выкарыстаннем 0,5 баекамплекта. У ёй удзельнічаюць часткі і падраздзяленні Узброеных сілаў і іншых сілавых структураў Расеі, Казахстана, Арменіі, Кыргызтана і Таджыкістана. Беларусь прадстаўленая аператыўнай групай Мінабароны, якая працуе ў штабе кіраўніцтва манеўрамі. Узбекістан у вучэннях удзелу не прымае».

Нагадаем, у верасні ў Беларусі прайшлі сумесныя расейска-беларускія вучэнні «Захад-2009». У манеўрах прымалі ўдзел каля 12,5 тысячаў вайскоўцаў (з іх 6 тысячаў – расейцы), 40 самалётаў, да 200 адзінак баявой тэхнікі.

Аператыўна-стратэгічныя вучэнні (АСВ) «Захад-2009» праходзілі ў перыяд з 8 па 29 верасня пад агульным кіраўніцтвам начальнікаў генеральных штабоў Узброеных Сілаў Расеі і Беларусі і з'яўляліся выніковым мерапрыемствам аператыўнай падрыхтоўкі Узброеных Сілаў «саюзнай дзяржавы» у 2009 годзе.

27 жніўня падчас перамоваў з прэзідэнтам Расеі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што гатовы ўзначаліць Арганізацыю дамовы аб калектыўнай бяспецы і ўступіць у КСАР.

6 кастрычніка «дэпутат» беларускай «палаты прадстаўнікоў» Віктар Гумінскі заявіў, што беларускі кіраўнік падпісаў указ аб падпісанні пагаднення па Калектыўных сілах аператыўнага рэагавання АДКБ.

Незалежныя эксперты ўпэўненыя, што КСАР ствараецца, перш за ўсё, для ўціску народных пратэстаў ва ўмовах крызісу ў краінах-удзельніцах Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бяспецы.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках