14 лiстапада 2024, Чацвер, 18:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расследаванне справаў палітвязняў Аўтуховіча і Асіпенкі падоўжанае яшчэ на месяц

3

Восем месяцаў ваўкавыскія прадпрымальнікі знаходзяцца ў СІЗА №1 ГУУС Менгарвыканкама.

Праваабаронца Алег Воўчак паведаміў БелаПАН, што яшчэ на месяц падоўжанае расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да Мікалая Аўтуховіча і Уладзіміра Асіпенкі.

Паводле яго словаў, гэтую інфармацыю яму пацвердзіў адвакат Аўтуховіча Павал Сапелка. «Ён нагадаў, што паводле беларускага заканадаўства адваката не інфармуюць аб падаўжэнні справы — толькі яго падабароннага».

Як лічыць праваабаронца, падаўжэнне следчых дзеянняў кажа пра тое, што не маецца сур'ёзных доказаў віны Аўтуховіча і Асіпенкі. Ён нагадаў, што ў дачыненні да чатырох чалавек, якія таксама праходзілі па «справе Аўтуховіча» у якасці падазраваных, крымінальная вытворчасць была спыненая. «Макуць, Навумавоч, Парэмская і Уланаў атрымалі на рукі адпаведныя паперы», — сказаў Воўчак.

8 лютага 2009 года ў Ваўкавыску былі затрыманыя прадпрымальнікі Мікалай Аўтуховіч, Юры Лявонаў і Уладзімір Асіпенка. 18 лютага ім было прад'яўленае абвінавачванне па арт. 218 КК. 23 чэрвеня ў дачыненні да Аўтуховіча і, як паведаміла МУС, «іншых асобаў» была ўзбуджаная справа па арт. 359 КК (тэрарыстычны акт) у выглядзе падрыхтоўкі (арт. 13).

Лявонава вызвалілі з менскага следчага ізалятара 8 жніўня. 24 верасня з яго былі знятыя ўсе абвінавачванні. Аўтуховіч і Асіпенка працягваюць знаходзіцца ў следчым ізалятары № 1 Менска.

Праваабаронцы лічаць затрыманых палітычнымі вязнямі, звяртаючы ўвагу на тое, што Аўтуховіч і Лявонаў раней ужо былі асуджаныя і прызнаныя міжнароднай супольнасцю вязнямі сумлення.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках