15 лiстапада 2024, Пятніца, 7:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нацбанк яшчэ больш абмежаваў правядзенне валютных аперацый для юрасоб

4

Нацыянальны банк Беларусі абмежаваў магчымасць разлікаў у замежнай валюце паміж суб’ектамі гаспадарчай дзейнасці і фізічнымі асобамі.

Пастановай праўлення ад 25 жніўня 2009 года №138 Нацбанк унёс змены ў Правілы правядзення валютных аперацый, паведамляе АФН.

Згодна з дакументам, тэкст якога стаў даступны на гэтым тыдні, беларускім юрыдычным асобам забаронена прадстаўляць рэзідэнтам пазыкі ў замежнай валюце, уключаючы рэзідэнтаў свабодных эканамічных зон.

Таксама забаронена выкарыстанне валюты пры разліку лізінгадаўцаў за аўтамабільную тэхніку беларускай вытворчасці, якая набываецца імі для перадачы ў лізінг, а таксама пры разліках па дамовах фінансавай арэнды (лізінгу).

Знікла магчымасць выкарыстання валюты пры разліках па дамове камісіі, па ўмовах якой камісіянер ажыццяўляе імпарт за замежную валюту.

Дакументам таксама ўдакладнілі пералік валютных аперацый паміж банкам і рэзідэнтам: толькі банкаўскія аперацыі, а таксама выпуск (эмісія), продаж-купля аблігацый і іншыя аперацыя з дадзенымі каштоўнымі паперамі. Разам з тым, забаронена выкарыстоўваць валюту ў разліках за каштоўныя паперы рэзідэнтаў, намінальны кошт якіх выражаны ў замежнай валюце.

Шэраг зменаў закрануў і магчымасць выкарыстання валюты ў разліках з фізічнымі асобамі.

З аднаго боку, Нацбанк крыху пашырыў магчымасць выкарыстання валюты пры рэалізацыі тавараў у розніцу і (ці) аказання паслуг на аўтамабільных дарогах. Калі раней у дакуменце гаворка вялася толькі пра аўтадарогі з нумарацыяй «М», то хуткім часам такія аперацыі будуць ажыццяўляць і на дарогах «М/Е».

Аднак разам з тым Нацбанк выключыў магчымасць атрымання аплаты разлікаў у замежнай валюце па дамовах перавозак фізічных асоб і іх багажу авіяцыйным, чыгуначным транспартам за межы і з-за мяжы Рэспублікі Беларусі, а таксама за аказанне паслуг фізічным асобам-нерэзідэнтам (замежнікам) па адукацыі, стажыроўцы і падвышэнні кваліфікацыі.

Як і ў дачыненні да юрасоб, Нацбанк удакладніў пералік валютных аперацый паміж банкам і фізасобай: толькі банкаўскія аперацыі, а таксама выпуск (эмісія), продаж-купля аблігацый і іншыя аперацыі з дадзенымі каштоўнымі паперамі.

Дакумент набудзе сілу ў першых лічбах лістапада гэтага года.

Відавочна, што Нацбанк працягвае павольна ажыццяўляць сваю так званую праграму дэдалярызацыі беларускай эканомікі. Аднак пакуль дадзеныя крокі не прынеслі чаканага выніку. Даляр ЗША працягвае займаць дамінуючае становішча на ўнутраным рынку краіны. І калі разлікі па многіх аперацыях праводзяцца ў выніку беларускімі рублямі, цэны і тарыфы па-ранейшаму прывязаныя да даляра ЗША.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках