15 лiстапада 2024, Пятніца, 19:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За распіццё піва на вуліцы – 280 тысячаў рублёў штрафу

39

У хуткім часе беларускія «дэпутаты» могуць унесці змены ў Адміністрацыйны кодэкс.

Калі «дэпутаты» унясуць прапанаваныя адміністрацыяй Лукашэнкі папраўкі ў Адміністрацыйны кодэкс, дык піць піва на вуліцах будзе нельга. Інакш аматараў пеннага напоя чакае штраф. Пра гэта «Еўрарадыё» распавёў адзін з супрацоўнікаў Цэнтра заканатворчасці. Менавіта там усе законапраекты перш, чым патрапіць да «дэпутатаў», праходзяць юрыдычную экспертызу.

«Распіццё алкагольных, слабаалкагольных напояў ці піва на вуліцах, стадыёнах, скверах, у грамадскім транспарце забараняецца. Піць на вуліцы можна будзе толькі там, дзе ёсць спецыяльна абсталяваныя месцы, кавярні і гэтак далей. А проста так на вуліцы з бутэлькай піва каля фантана нельга сядзець — аштрафуюць. Штраф у памеры да 8 базавых велічыняў», -- распавёў супрацоўнік Цэнтра заканатворчасці.

А гэта 280 тысячаў рублёў. Адначасова «дэпутатам» прапанавана павялічыць адказнасць за продаж алкагольных напояў непаўнагадовым. Калі раней за такое парушэнне правілаў гандлю пагражаў штраф ад 70 да 350 тысячаў рублёў, дык цяпер будуць караць значна больш вялікімі сумамі.

Напісаць каментар 39

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках