14 лiстапада 2024, Чацвер, 19:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пажар у электрацягніку «Менск-Пухавічы»

15

Вагон электрацягніка Менск-Пухавічы загарэўся ў чацвер каля 23.00 падчас руху цягніка ў 700 метрах ад станцыі Вендзеж.

Пра гэта паведамілі агенцтву «Інтэрфакс» у прэс-службе Менскага абласнога ўпраўлення МНС.

«Супрацоўнікі МНС, якія прыбылі па сігнале дзяжурнага па станцыі, выявілі моцнае задымленне ў вагоне. Усе 5 пасажыраў вагона пакінулі яго самастойна. Усяго ў цягніку знаходзілася каля 40 пасажыраў», - распавяла прэс-сакратар упраўлення МНС Анастасія Клябан.

Паводле яе словаў, гарэў уцяпляльнік даху вагона, пашкоджана агнём каля 20 квадратных метраў даху. Папярэдняя версія здарэння - падпал. Ідзе разбіральніцтва.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках