15 лiстапада 2024, Пятніца, 1:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На прысягу да «палітпрызыўніка» Яўгена Скрабца нікога не пусцілі

2

8 кастрычніка актывіст «Маладога фронту» Яўген Скрабец прыняў ваенную прысягу. Цырымонія прайшла ў вайсковай частцы ў Жлобіне.

Цырымонію прыняцця прысягі нельга было назваць масавай, таму што ўдзельнічаў у ёй толькі адзін салдат - Яўген Скрабец. Як высветлілася, толькі адзін берасцейскі актывіст «Маладога фронту» быў прызваны на службу падчас дадатковага прызыву ў верасні, перадае сайт mfront.net. Іншыя ж салдаты прысягу ўжо прынялі.

Цырымонія праходзіла ў пакоі кіраўніка вайсковага штаба на беларускай мове. Дарэчы, нібыта з прычыны таго, што мерапрыемства праходзіць у звычайны працоўны дзень і ўваход на тэрыторыю часткі забаронены, актывістаў апазіцыі на прысягу не пусцілі. Да прысягі дапусцілі толькі бацькоў «палітпрызыўніка».

Нагадаем, што на вайсковую службу актывіста «Маладога фронту» гвалтоўна забралі 21 верасня.

Ваенкамат вёў сапраўднае «паляванне» на Яўгена Скрабца, нават з яго выкраданнем невядомымі людзьмі і гвалтоўным змяшчэннем у шпіталь.

Нягледзячы на тое, што моладзевы актывіст мае сур'ёзнае захворванне спіны, з якім служба ў арміі забароненая, паўторная медыцынская камісія, якая прайшла на запатрабаванне ваенкамата, прызнала маладога чалавека прыдатным для службы ў арміі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках